Дэкан факультэта: Кабыльчанка Іван Аляксандравіч
Кантактны тэлефон: +375 17 282 06 53
Электронны адрас: fkm_dekan@bgam.by
Спецыяліст: Дзьяканава Ганна Валер’еўна
Кантактны тэлефон: +375 17 270 17 49
Электронны адрас: fkm@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (навучальны корпус №1), каб. 311
Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт быў утвораны ў 1982 годзе шляхам аб’яднання створаных у 1936 годзе фартэпіяннага, кампазітарскага і гісторыка-тэарэтычнага аддзяленняў. На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў па спецыяльнасцях: “Фартэпіяна”, “Музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна)”, “Кампазіцыя”, “Музыказнаўства”, напрамку спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)”.
На факультэце праводзіцца падрыхтоўка маладых піяністаў у галіне сольнага і ансамблевага выканальніцтва, якую забяспечваюць кафедры спецыяльнага фартэпіяна і канцэртмайстарскага майстэрства. На кафедры кампазіцыі, дзе плённа працуюць выдатныя беларускія кампазітары, выхоўваюцца крэатыўныя музыканты. На факультэце сканцэнтраваны “навукаёмістыя” кафедры Акадэміі, члены якіх вядуць навуковыя даследаванні ў галіне музычнага мастацтва – кафедра тэорыі музыкі, кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі. Штогод, пачынаючы з 1964 года, у межах вучэбнай практыкі студэнтаў арганізуюцца экспедыцыі па зборы фальклорных матэрыялаў у рэгіёнах Беларусі. Дзякуючы гэтаму ў ВНУ створаны ўнікальны па сваёй гістарычнай і мастацкай каштоўнасці фанаархіў народнай песеннай і інструментальнай культуры Беларусі. Кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва ў сваёй дзейнасці накіравана на ўдасканаленне педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў – будучых выкладчыкаў.
Структура: