Пасада: Старшы выкладчык
Адукацыя: Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча ім. М.І.Глінкі; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па класе скрыпкі (клас прафесара В.Г.Чарныша); Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці “Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне” (клас П.В.Вандзілоўскага)
Выкладаемыя дысцыпліны: Оперны клас, Оперная студыя, Чытанне партытуры балета.
Нарадзіўся 23.02.1985 у г.Мінску.
З 2014 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
З 2011 года з’яўляўся асістэнтам дырыжора сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. За час працы з аркестрам тэлерадыёкампаніі выступіў як дырыжор у розных тэлевізійных праектах, сярод якіх конкурс “Маладыя таленты Беларусі” (2011), конкурс “Еўрабачанне-2012”, “Месца сустрэчы” (2012) і іншыя. Неаднаразова дырыжыраваў канцэртамі ў студыі Дома радыё ў рамках трансляцый радыёканала “Культура”, удзельнічаў у запісе шматлікіх твораў для фонду Беларускага радыё.
Удзельнічаў у майстар-класах Ю.І.Сіманава ў Маскве, прайшоў стажыроўку ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам У.А.Понькіна. Удзельнічаў у майстар-класе маладых дырыжораў Ховарда Грыфітса ў Германіі (Франкфурт-на-Одэры), дзе дырыжыраваў дзяржаўным Брандэнбургскім сімфанічным аркестрам.
У 2013 кіраваў выступамі канкурсантаў з аркестрам у фінальных турах III Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на струнных смычковых інструментах ім. М.Ельскага (у намінацыях “альт” і “кантрабас”) і быў удастоены звання “Лепшы дырыжор конкурсу”.
З 2013 года выступаў з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь як запрошаны дырыжор. У 2014 годзе – другі дырыжор сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе – штатны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. За час працы ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у многіх знакавых праектах аркестра і іншых калектываў Белдзяржфілармоніі.
Пад кіраваннем Юрыя Караваева прайшлі гастролі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь па гарадах Германіі і іншых краін Заходняй Еўропы з праграмамі “Музыка Ханса Цымера”, “Уладар пярсцёнкаў”, “Кароль Леў” і “Музыка кіно”.
З 2020 года супрацоўнічае з сімфанічным аркестрам “Classic Energy”.
З сакавіка 2022 года з’яўляецца дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі. З’яўляецца дырыжорам-пастаноўшчыкам опер “Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)” С.Баневіча (2022), “Моцарт і Сальеры” М.Рымскага-Корсакава (2022).