Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Андрэеў Аляксей Васільевіч

Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Адукацыя: У 2012 г. скончыў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» па спецыяльнасцях інструментальнае выканальніцтва (трамбон) клас старшага выкладчыка Працэнка С.М. і аркестравае дырыжыраванне клас дацэнта Сасноўскага А.П.
У 2023 г. скончыў магістратуру УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” з прысваенне звання магістр мастацтваў.
Выкладаемыя дысцыпліны: Аркестравы клас


З 2009 г. працуе выкладчыкам па класе трамбона, тубы і аркестравага дырыжыравання УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”.З 2014 г. па 2022 г. загадчык прадметна-цыклавой камісіі “Аркестравае дырыжыраванне”. З 2022 г. загадчык аддзялення «Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты».

З 2014 г. назчаны кіраўніком Народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа, які стаў пераможцам прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Уладальнік Гран-пры X Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” (г. Мінск 2021 г.). За гады педагагічнай работы ён падрыхтаваў шэраг маладых перспектыўных выканаўцаў, якія з`яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятамі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Адзначаны дыпломамі і падзякамі за высокае педагагічнае майстэрства. У 2021 г. удастоены падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную работу, прафесіяналізм, асаблівы ўклад у развіццё сферы культуры Мінскай вобласці.

З 2023 г. абраны старшынёй Мінскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі Саюз Музычных Дзеячаў”.

pic pic pic