Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Няхаенка Уладзімір Мікалаевіч

Пасада: Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (2023)
Ганаровае званне: Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2000)
Адукацыя: Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. і. Чайкоўскага (1981), там жа асістэнтура-стажыроўка (1983) пад кіраўніцтвам В. К. Мержанова
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзіўся 13 студзеня 1957 года ў г. Мінску (БССР).

З 1984 з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі А.В. Луначарскага. У 1992-2012-дэкан фартэпіяннага і кампазітарска – музыказнаўчага факультэта, з 2002-прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1989), Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2001). Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага аддзялення Еўрапейскай асацыяцыі педагогаў (BEL EPTA, з 1996).

Выступаў з сольнымі канцэртамі, а таксама ў складзе камерных ансамбляў у Беларусі, Расіі, Польшчы, на Тайвані. Праводзіў майстар-класы ў Беларусі, Расіі, ЗША, Італіі, на Тайвані. З’яўляецца старшынёй і членам журы аўтарытэтных міжнародных конкурсаў піяністаў «Premio Bucchi» (Рым, Італія), Дэльфійскіх гульняў (сусветныя, Еўрапейскія, гульні краін СНД), міжнародных конкурсаў імя С.Рахманінава (Тамбоў, Расія), імя С. Пракоф’ева (Масква, Расія; Данецк, Украіна), імя У. Горавіца (Кіеў, Украіна), імя У. Сафонава (Пяцігорск, Расія), а таксама міжнародных конкурсаў піяністаў, якія праводзіліся ў Беларусі: «Мінск-2005», «Мінск-2010», «Музыка надзеі».

Унёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту беларускай фартэпіяннай школы. Вучні каля 40 разоў станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных міжнародных конкурсаў, 16 разоў уладальнікамі першых прэмій.

Адзін з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Нацыянальнага аддзялення Еўрапейскай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (BEL EPTA). Аўтар шэрагу прац па праблемах фартэпіяннай педагогікі і выканальніцтва, у іх ліку першы ў Рэспубліцы мультымедыйны Вучэбны дапаможнік «Вядомыя настаўнікі-майстры мастацтваў – таленавітай моладзі» (Мінск, БелЭн, 2005).

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2013), падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2002), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004) Ганаровым знакам Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь (2022).

Публікацыі:

  • О роли технической подготовки пианиста и совершенствования ее некоторых сторон // Науч. тр. БГАМ. – Минск, 1993. – Вып. 3: Вопросы оптимизации муз. обучения и воспитания в высшей школе;
  • Белорусские пианисты на международной сцене // Традиции нац. фп. школ России, Беларуси и Украины: материалы междунар. конф. BEL EPTA, 30–31 окт. 1997. – Минск, 1999;
  • Мастер-класс профессора В. К. Мержанова // Традиции нац. фп. школ России, Беларуси и Украины: материалы междунар. конф. BEL EPTA, 30–31 окт. 1997. – Минск, 1999.

Літаратура аб педагогу:

  • Гуринович, И. Класс, в котором тесно от лауреатов // Сов. Белоруссия. – 1999. – 26 март.;
  • Яканюк, В. Педагогіка, «асуджаная» на творчасць // ЛіМ. – 1999. – 9 ліп.
  • Легенченко, А. Фабрика звезд // Труд. – 2001. – 9 –15 авг.;
  • Златковский, Ю. Триумф романтического рояля // Веснік СНТТ. – 2005. – 9 мая;
  • Савицкая, О. П. Фортепианное и органное концертно-исполнительское искусство // Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ – начало ХХІ вв. / Т.Г. Мдивани [и др.]. – Минск, 2012.

Мае запісы на Беларускім радыё. Удзельнік шматлікіх тэле- і радыёпраграм беларускага вяшчання.

pic pic pic