Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Гільдзюк Юрый Мікалаевіч

Пасада: прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (2015)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1992)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1971, клас І.А. Цвятаевай); асістэнтура-стажыроўка пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага (1973) пад кіраўніцтвам Я. І. Мільштэйна
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


 

 

Нарадзіўся 15 мая 1948 года ў г. Гродна (БССР).
З 1978 года з’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. Загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (1978-83). З 1983 старшы выкладчык, дацэнт (з 1985), прафесар (з 1997) кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Член прэзідыума і праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, праўлення Саюза тэатральных дзеячаў, рэпертуарнай камісіі Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь (1989-2017), камісіі па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь (1985-2017), член экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006-2017).

Мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі (з 1983). Дыпламант рэспубліканскага (1968) і міжрэспубліканскага (1969) конкурсаў. Уладальнік дыплома за канцэртмайстарскае майстэрства на конкурсе С. Роўза ў ЗША (1997). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у якасці саліста, ансамбліста і канцэртмайстра з вядомымі інструменталістамі, опернымі і камернымі спевакамі ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славеніі, Балгарыі, ЗША. Удзельнічае ў музычных фестывалях, форумах, Днях беларускай культуры ў Расіі, Украіне, Малдове, Літве, Эстоніі, Францыі, Польшчы, Германіі.

Старшыня і член журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў. Праводзіць майстар-класы ў Беларусі і за яе межамі.

Сярод выхаванцаў (канцэртуючыя піяністы, педагогі і канцэртмайстры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў піяністаў):

Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Паначэўны;

Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Сікорскі;

Выкладчык дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», канцэртмайстар ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж  ім. М. І. Глінкі», лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Палякоў; Выкладчык цыклавой камісіі “спецыяльнае фартэпіяна” дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ю. Архангельская;

Саліст БДФ А. Шаплыка;

Канцэртмайстар БДФ  А. Лузан.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008), медалём За заслугі для культуры Польшчы (2015), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), Ганаровымі граматамі Эстонскай ССР (1986), Міністэрства культуры СССР ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1983), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1997, 1998).

Публікацыя:

  • Кафедра концертмейстерского мастерства // Белорусская ордена Дружбы народов государственная консерватория (очерки истории). Минск, 1984;
  • Жанр сонаты в творчестве А. В. Богатырева // Проблемы национальных музыкальных культур на рубеже третьего тысячелетия: Материалы междунар. науч. конф. «Цивилизация и культура: проблема актуальности национального фактора на рубеже третьего тысячелетия (муз. аспект)» г. Минск 29—30 окт. 1998. Минск, 1999;
  • К вопросу о некоторых современных тенденциях развития белорусского музыкально-исполнительского искусства // Музыкальное искусство на рубеже столетий: Материалы междунар. науч. конф. «Музыкальное творчество и XX век: традиции, новации и перспективы». (г. Минск, 21 апреля 2000 г.). Минск, 2000;
  • Современная концепция работы Белгосфилармонии с детьми и молодежью // Обучение и воспитание одаренных детей и молодежи: проблемы психологии, педагогики, методики: Материалы Междунар. науч. конф. «Музыкальное воспитание и образование» 9—12 янв. 2001 г. / БелИПК. – Мн., 2001;
  • Об особенностях композиции и исполнительской интерпретации романтического инструментального цикла («Серьезные вариации» ор. 54 Ф. Мендельсона-Бартольди и «Фантастические пьесы» ор. 12 Р. Шумана): лекции для слушателей факультета повышения квалификации и переподготовки Белорусской государственной академии музыки. Минск, 2014.

Літаратура аб педагогу:

  • Горбушина, И.Л. Юрий Николаевич Гильдюк – пианист, педагог, музыкальный деятель // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. №21. Минск, 2012;
  • Мдивани, Т. Панарама музычнага мастацтва другой паловы ХХ ст.: сімфанічная, народна-аркестравая, камерна-інструментальная музыка, опера і духоўныя творы //Беларусы. Т. 11. Музыка /Т.Б.Варфаламеева [і інш.]; рэдкал.: М.Ф.Пилипенка [і інш.]; навук. Рэд. А.І.Лакотка; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. Минск: Беларус. навука, 2008;
  • Савицкая, О.П. Фортепианное и органное концертно-исполнительское искусство // Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ – начало ХХI века / Т.Г.Мдивани [и др.]; Минск: Беларус. навука, 2012.
pic pic pic