Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Русакова Марына Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2022)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1997), там жа асістэнтура-стажыроўка (1998) пад кіраўніцтвам З.В. Качарскай; Міжнародны універсітэт ЮНЕСКА (Францыя, 1998)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 3 ліпеня 1975 года ў г. Мінску (БССР).

З 1997 выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2005 – старшы выкладчык, з 2018 – дацэнт.

Выступае сольна, у дуэце, у складзе камерных ансамбляў  і аркестрамі з канцэртамі ў Беларусі і за яе межамі (Расія, Польшча, Францыя, Бахрэйн). Валодае шырокім канцэртным рэпертуарам, выконвае творы розных стыляў, эпох і накірункаў.

Першы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1996). Лаурэат IV Прэміі Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Э.Дзюрле ў Бельгіі (1996). Прымала ўдзел у Фестывалі імя Падзерэўскага ў Варшаве (1996). Узнагароджана дыпломам лепшага канцэртмайстра на Міжнародных конкурсах, дыпломам за падрыхтоўку лаурэата, які атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў (Ялта, 2006).

 

Арганізатар Адкрытага конкурсу піяністаў на лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў імя Л.А.Матукоўскай (2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024).

Узнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне моладзі і высокі прафесіяналізм (2022).

Сярод выхаванцаў:

  • загадчык цыклавой камісіі «Спецыяльнае фартэпіяна» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка», старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А.Казінец;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Т. Серыкава;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў В. Ткачэнка;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Ю. Кірылец;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Я. Ляўковіч;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў А. Галубцова;
  • канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі К. Астоева.

 Публікацыі:

  • Фортепианная музыка С. Прокофьева: к вопросу интерпретации программных произв. // Науч. тр. БГАМ. – Минск, 2007. – Вып. 14;
  • Программные циклы для фортепиано Г. Гореловой: к вопросу исполнительской интерпретации // Культура. Наука. Творч.: материалы III Междунар. науч.-практ. конф., 23–24 апр. 2009. – Минск, 2009;
  • Фортепианная музыка Беларуси ХІХ века в отечественной исполнительской практике // Весці Беларус. Дзярж. акадэміі музыкі. – 2020. – № 37;
  • Фортепианная музыка молодых белорусских композиторов для детей // Весці Беларус. Дзярж. акадэміі музыкі. – 2021. – № 38.
  • Фартэпіянныя прэлюдыі П. Падкавырава: семантыка лейтматыўнай сістэмы цыкла // Весці Інстытута сучасных ведаў. – 2021. – №4
  • Горелова, Г. Фея сирени / вступ. слово М. Русаковой. – Минск, 2017;
  • Горелова, Г. Фигурки из цветной бумаги / вступ. слово М. Русаковой. – Минск, 2017.

Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё (творы Г.Гарэлавай).

pic pic pic