Кафедра кампазіцыі

Хадоска Алег Ігаравіч

Пасада: Загадчык кафедры кампазіцыі
Навуковае званне: Прафесар (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1987, клас кампазіцыі А.В. Багатырова); там жа асістэнтура-стажыроўка (1989, клас А.В. Багатырова)
Выкладаемыя дысцыпліны: Кампазіцыя, Інструментоўка, Асновы харавога пiсьма і інш.


Хадоска Алег Ігаравіч нарадзіўся 21 сакавіка 1964 г. у г. Алма-Ата, Рэспубліка Казахстан.
Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2000 года, з 2004 года – на асноўнай працы. З 2004 года – старшы выкладчык, з 2012 – дацэнт кафедры кампазіцыі, з 2020 – прафесар кафедры кампазіцыі. З 2023 – загадчык кафедры кампазіцыі.

Алег Хадоска з’яўляецца членам журы розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у т.л. Міжнародны фествіваль «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (2009, г. Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя), Рэспубліканскі конкурс «Зорка ўзышла над Беларусю» (2010), Фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі «Рэха» (2010), Міжнародны конкурс маладых музыкантаў ім. Д.Б. Кабалеўскага (2018, 2020, 2022, г. Самара, Расійская Федэрацыя) і інш.

Член рэпертуарна-рэдакцыйнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праводзіць творчыя сустрэчы ў сярэдніх навучальных установах культуры і мастацтва Беларусі. Удзельнік тэле- і радыёпраграм беларускага вяшчання.

Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў студэнтаў-кампазітараў у г. Маскве (1985, 1987). Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988). Лаўрэат Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» (2009), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (пас. №1012 ад 23.04.2003), Нацыянальных тэатральных прэмій (2011, 2021), Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022), медалём Францыска Скарыны (пас. №0001259, 2022).

Сярод выхаванцаў – камп. Ю. Цагойка, П. Шведаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Е. Яўневіч, І. Кулагіна, Е. Лобан і інш.

Аўтар твораў: Вакальны цыкл для меца-сапрана і фартэпіяна «Беларускi альбом» (1984), Струнны квартэт № 1 (1985), сімфанічная паэма «Сымон-музыка» (1986), кантата для змешанага хору і сімфанічнага аркестра «Песнi Белай Русi» (1987), Струнны квартэт » №2 (1988), балет Залаты ключык«(клавір; 1989), балет «Залаты ключык» (партытура; 1990), камерная музыка для струннага аркестра і фартэпіяна (1992), музыка да тэлефільма «Пайсці і не вярнуцца» (рэж. М. Князеў; 1992), Сімфонія №1 «Пакаянная» (1992), Літургія Іаана Залатавуста (1993), музыка да мастацкага фільма «Агністы стрэлак» (рэж. М. Князеў; 1994), музыка да дакументальнага фільма «Сымон Будны» (рэж. М. Князеў; 1995), Сімфонія № 2 «Via dolorosa» (1996), музыка да спектакля «Каханне смешнага чалавека» (рэж. М. Князеў; 1996), вакальны цыкл для тэнара і фартэпіяна «Які памірае вогнішча» (словы У. Брусава; 1996), Усяночнае дбанне (1997), Сімфонія № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (першая рэд.; 1998), Харавы канцэрт «Памяці Альфрэда Шнітке» (словы М. Ламаносава і Г. Дзяржавіна; 1998), кантата для змешанага хору і сімфанічнага аркестра «Псалмы-калядкi»(1999), Сімфонія № 4 «Белая Русь» (2000), Музыка да спектакля «Падступства і каханне» (рэж. В.А. Шчэрбань; 2000), «Святло дагараючай свечкі» для сімфанічнага аркестра (2001), Музыка да спектакля «Шасцёра персанажаў у пошуках аўтара» (рэж. Р. Таліпаў; 2002), Сімф. № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (другая рэд.; 2003), сюіта для сімфанічнага аркестра «Музыка для віртуальнага спектакля» (2004), музыка да спектакля «Івона – прынцэса Бургундская» (рэж. А. Гарцуеў; 2004), Саната для баяна (2004), балет «Папялушка» (балетмайстар Р. Паклітару; 2005), опера «Цень» (клавір; 2005), опера «Цень» (партытура; 2006), опера «Чорны манах» (партытура; 2007), опера «Чорны манах» (клавір; 2008), маленькая кантата для хору a’capella «Рэпетыцыя хору» (2008), песня «Ave Maria» (словы А. Скарынкіна; 2008), «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (партытура; 2009), «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (клавір; 2009), музыка да спектакля «Не мой» (рэж. А. Гарцуеў; 2009), музыка да мастацкага фільма «Масакра» (рэж. А. Кудзіненка; 2010), балет «Зала чакання» (балетмайстар К. Кузняцоу; 2011), музыка да спектакля «Ладдзя роспачы» (2012), сімфонія №5 «Сем смяротных грахоў» (2013), балет «Грамадзяне горада Кале» (2013), мюзікл «Шалом Алейхем. Мір Вам, людзі» (рэж. М. Кавальчык; 2014), сюіта з балета «Зала чакання» (2014), балет «Дзюймовачка» (балетмайстар М. Вежнавец; 2014), аперэта «Вяселле ў Малінаўцы» Аляксандраў-Хадоска (рэж. М. Кавальчык; 2015). Музыка да дакументальных фільмаў: «Твой блізкі», «Лідскі замак», «Ружанскі замак» (2015), сімфонія № 6 «Кропка незвароту» (2015), музыка да дакументальнага фільма «Чарнобыль. 30 гадоў праз» (2016), балет «Вішнёвы сад» Свірыдаў-Ходаска (балетмайстар С. Мікель; 2016), мюзікл «Жыццё і смерць Янкі Купалы» (рэж. М. Кавальчык; 2017), сімфонія № 7 «Quo vadis» (2017), балет «Тытанік» (балетмайстар С. Мікель; 2018), балет «Дзюймовачка» другая рэдакцыя (балетмайстар М. Вежнавец; 2014), мюзікл «Камедыя» (рэж. В. Чыгілейчык; 2019), мюзікл «Паданне аб Менеску» (2019), сімфонія № 8 (2019), «Святло далёкіх зорак» паэма для вялікага сімфанічнага аркестра (2020), сімфонія № 9 «Горад, якога няма…» (2020), сімфонія №1 для хору a’capella «Missa» (2021), вакальна-сімфанічныя сюіта «Батлейка», «Кiрмаш» (2021), «Скандынаўская сюіта» для вялікага сімфанічнага аркестра (2022), сімфанічная карціна «Купале» (2022), сімфонія №2 для хору a’capella «Поры года» (2023), музыка да спектакля «Пісаравы імяніны» (рэж. П. Марыніч; 2024), музыка да спектакля «Ідылія» (рэж. П. Марыніч; 2024).

Публікацыі (артыкулы) аб педагогу:

  • Бадзяка, І. Усяночнае дбанне А. Хадоскi: традыцыйныя і індывідуальныя рысы. – Мінск, 2007.
  • Савіцкая, А. Фантасмагорыя І. Босха ў люстэрку сімфанічнай канцэпцыі А. Хадоскi (Пятая сімфонія «Сем смяротных грахоў»). – Мінск, 2016.
  • Карпілава, А. Аб тэатральнай прыродзе кінамузыкі. – Мінск, 2017.
  • Савіцкая, А. Сімфанічная гексалогія А. Хадоскi: метамарфозы жанру і канстанты стылю. – Мінск, 2018.
  • Майстар, А. Мастацкая канцэпцыя сачынення А. Хадоскi для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра «Святло дагараючай свечкі». – Мінск, 2014.
  • Даронкіна, М. Беларускі балет XXI ст.: спецыфіка жанру (на прыкладзе балетнай творчасці А. Хадоскi). – Мінск, 2020.
  • Мацаберыдзэ, М. Балетная творчасць Алега Хадоскi ў святле стылявых парадыгмаў сучаснасці. – Мінск, 2020.
pic pic pic