- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Хадоска Алег Ігаравіч

Пасада: Прафесар кафедры кампазіцыі
Вучонае званне: прафесар (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1987, клас кампазіцыі А.В. Багатырова);
там жа асістэнтура-стажыроўка (1989, клас А.В. Багатырова)
Выкладаемыя дысцыпліны: Кампазіцыя, Асновы кампазіцыі, Асновы харавого пісьма і інш.


Хадоска Алег Ігаравіч нарадзіўся 21 сакавіка 1964 г. у г. Алма-Ата, Рэспубліка Казахстан.

Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2000 года, з 2004 – на асноўнай працы. З 2004 года – старшы выкладчык, з 2012 – дацэнт кафедры кампазіцыі, з 2020 – прафесар кафедры кампазіцыі.

Алег Хадоска з’яўляецца членам журы розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у т.л. Міжнародны фестываль «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (2009, г. Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя), Рэспубліканскі конкурс «Зорка ўзышла над Беларуссю» (2010), Фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі «Рэха» (2010) і інш.

Член рэпертуарна-рэдакцыйнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праводзіць творчыя сустрэчы ў сярэдніх навучальных установах культуры і мастацтва Беларусі. Удзельнік тэле- і радыёпраграм беларускага вяшчання.

Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў студэнтаў-кампазітараў у г. Маскве (1985, 1987). Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988). Лаўрэат Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» (2009), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (свед. №1012 ад 23. 04. 2003), Нацыянальных тэатральных прэмій (2011, 2021), Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Сярод выхаванцаў – камп. Ю. Цагойка, П. Шведаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Я. Яўневіч, І. Кулагіна, Е. Лобан і інш.

Аўтар твораў: Вакальны цыкл для меца-сапрана і фартэпіяна «Беларускi альбом» (1984), Струнны квартэт № 1 (1985), сімфанічная паэма «Сымон-музыка» (1986), кантата для змешанага хору і сімфанічнага аркестра «Песні Белай Русі (1987), Струнны квартэт № 2 (1988), балет «Залаты ключык» (клавір; 1989), балет «Залаты ключык» (партытура; (1990), камерная музыка для струннага аркестра і фартэпіяна (1992), музыка да тэлефільма «Пайсці і не вярнуцца» (рэж. М. Князеў; 1992), Сімфонія №1 «Пакаяная» (1992), Літургія Іаана Залатавуста (1993), музыка да мастацкага фільма «Агністы стрэлак» (рэж. М. Князеў; 1994), музыка да дакументальнага фільма «Сымон Будны» (рэж. М. Князеў; 1995), Сімфонія № 2 «Via dolorosa» (1996), музыка да спектакля «Каханне смешнага чалавека» (рэж. М. Князеў; 1996), вакальны цыкл для тэнара і фартэпіяна «Паміраючы вогнішча» (словы У. Брусава; 1996), Усяночнае трыванне (1997), Сімфонія № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (першая рэд.; 1998), Харавы канцэрт «Памяці Альфрэда Шніткі» (словы М. Ламаносава і Г. Дзяржавіна; 1998), кантата для змешанага хору і сімфанічнага аркестра «Псальмы-калядкi» (1999), Сімфонія № 4 «Белая Русь» (2000), Музыка да спектакля «Падступства і каханне» (рэж. В. Шчэрбань; 2000), “Святло дагараючай свечкі» для сімфанічнага аркестра (2001), Музыка да спектакля «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (рэж. Р. Таліпаў; 2002), Сімфонія № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (другая рэд.; 2003), сюіта для сімфанічнага аркестра «Музыка для віртуальнага спектакля» (2004), музыка да спектакля «Івона – прынцэса Бургундская» (рэж. А. Гарцуеў; 2004). баяна (2004), балет «Папялушка» (балетмайстар Р. Паклітару; 2005), опера «Цень» (партытура; 2006), опера «Чорны манах» (партытура; 2007), маленькая кантата для хору a’capella «Рэпетыцыя хору» (2008), песня «Ave Maria» (словы А. Скарынкіна; 2008), «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (партытура; 2009), музыка да спектакля «Не мой» (рэж. А. Гарцуеў; 2009), музыка да мастацкага фільма «Масакра» (рэж. А. Кудзіненка; 2010), балет «Зала чакання» (2011), музыка да спектакля «Ладдзя роспачы» (2012), сімфонія №5 «Сем смяротных грахоў» (2013), балет «Грамадзяне горада Кале» (2013), мюзікл «Шалом Алейхем. Мір Вам, людзі» (2014), сюіта з балета «Зала чакання» (2014), балет «Дзюймовачка» (балетмайстар М. Вежнавец; 2014), аперэта «Вяселле ў Малінаўцы» Аляксандраў-Хадоска (рэж. М. Кавальчык; 2015 ). музыка да дакументальных фільмаў: «Твой блізкі», «Лідскі замак», «Ружанскі замак» (2015), сімфонія № 6 «Кропка незвароту» (2015), музыка да дакументальнага фільма «Чарнобыль. Праз 30 гадоў» (2016), балет «Вішнёвы сад» Свірыдаў-Хадоска (балетмайстар С. Мікель; 2016), мюзікл «Жыццё і смерць Янкі Купалы» (рэж. М. Кавальчык; 2017), сімфонія № 7 «Quo vadis” (2017), балет «Тытанік» (балетмайстар С. Мікель; 2018), балет «Дзюймовачка» другая рэдакцыя (балетмайстар М. Вежнавец; 2014), мюзікл «Камедыя» (рэж. В. Чыгілейчык; 2019), мюзікл “Паданне аб Менеску» (2019), сімфонія № 8 (2019), «Святло далёкіх зорак» паэма для вялікага сімфанічнага аркестра (2020), сімфонія № 9 «Горад, якога няма…» (2020), сімфонія для хору a’capella «Missa» (2021), вакальна-сімфанічныя сюіты «Батлейка», «Кірмаш» (2021), «Скандынаўская сюіта» для вялікага сімфанічнага аркестра (2022), сімфанічная карціна «Купалле» (2022).