Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Шнайдэр Вера Андрэеўна

Пасада: дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2018)
Вучонае званне: Дацэнт (2025)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2013, клас Л.А.Волкавай), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (2017)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя замежнай музыкі, Гісторыя музыкі краін Еўразіі, Музычныя культуры свету, Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін, Педагагічная практыка, Увядзенне ў спецыяльнасць, Спецыяльны клас, кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі


Нарадзілася 5 верасня 1988 у г.Магілёве (Беларусь).

З 1.09.2019 – старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, з 1.09.2021 – дацэнт.
З 15.09.2018 – выкладчык падрыхтоўчага аддзялення, з 26.01.2023 – старшы выкладчык, з 1.02.2024 – дацэнт (сумяшчальніцтва).

Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй заходнееўрапейскай музыкі, з інтэграцыйнымі тэндэнцыямі ў сучаснай кампазітарскай творчасці ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

Музыказнаўца-вядучая канцэртаў, музычных фестываляў, конкурсных выступленняў (звыш 50): конкурс ім. М.Ельскага (2013), конкурс піяністаў “Мінск-2014”, “Музыка за мір” (2015), фестываль фп. мастацтва (2016), фестываль-конкурс «Славянскія сустрэчы» (з 2015), «Велікодны фестываль» (2017), канцэрт памяці А.Севасцьяна (2018), канцэрты студэнтаў класа і ансамбля цымбалістаў «Лілея» Я.П.Гладкова, канцэрты лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў М. Валчкова (2019), С. Бутара (2025) і інш. З 2011 – музыказнаўца міжнароднага музычнага праекта “Маладыя галасы” (аўтар і кір. Т.М. Астапенка). У рамках праекта праведзена 20 канцэртных праграм у Мірскім і Нясвіжскім замках, Лошыцкай сядзібе, Нацыянальным мастацкім музеі, доме Ваньковічаў, музеі гісторыі тэатральнай і муз. культуры.

Аўтар дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Член калектыву па стварэнні факсімільнага давед.-бібл. выдання: Повязь мастацтваў: камерныя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XX ст. на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. – Мінск, 2017. Прэзентацыя выдання адбылася ў 2017 годзе ў рамках ХХVІ Міжнар. навук. чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай (БДАМ), у рамках Міжнар. кангрэса “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” (НББ), у прамым эфіры радыёстанцыі “Культура”.

Падзяка рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за мэтанакіраванасць у засваенні прафесіі і намаганні па падтрыманні высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2014).
Падзяка генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея за прафесіяналізм і высокае выканальніцкае майстэрства (2016).
Падзяка дырэктара Музея гісторыі горада Мінска за правядзенне музычнага салона «Тры раздзелы. Нябеснае і зямное» ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ў рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2022» – «У віры традыцый» (2022).
Падзячныя пісьмы рэктара Кемераўскага дзяржаўнага інстытута культуры за высокі ўзровень падрыхтоўкі навуковых дакладаў Н.С.Шкадун і М.В.Юхнэль на III і V Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях «Культура і мастацтва: пошукі і адкрыцці» (2023, 2025).
Падзяка рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за ўклад у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне музычнага мастацтва (2024).
Падзячны ліст в.а. прарэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя М.М.Іпалітава-Іванава за падрыхтоўку ўдзельнікаў XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Невядомае пра вядомае” (2025).

Лаўрэаты конкурсаў:

Шкадун Н.С. – Студэнцкая навук. канф.-конкурс у рамках XXХII Міжнар. навук. чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, Дыплом I месца ў намінацыі спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)», Мінск, 2023; III Міжнар. навук.-практ. канф. «Культура і мастацтва: пошукі і адкрыцці», Дыплом II ступені, Кемерава, 2023; ХХХ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі, II катэгорыя, Мінск, 2023.
Юхнэль М.В. – ХХХI Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі, I катэгорыя, Мінск, 2024; V Міжнар. навук.-практ. канф. «Культура і мастацтва: пошукі і адкрыцці», Дыплом III ступені, Кемерава, 2025.

Кандыдацкая дысертацыя:

  • Сачыненні з арганам у святле інтэграцыйных тэндэнцый у музыцы другой паловы ХХ – пачатку ХХI стагоддзяў (на прыкладзе творчасці кампазітараў усходнееўрапейскага рэгіёну): 17.00.02 / БДАМ. Мінск, 2018.

Артыкулы:

  • Арган у канцэртных творах кампазітараў краін Балтыі другой паловы ХХ стагоддзя (да праблемы ўзаемадзеяння арганнай і аркестравай гучнасцей) // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. 2015. №27. С. 80-83.
  • Асаблівасці тэмбравай драматургіі сімфоніі «Андрэй Рублёў» Алега Янчанкі // Культура. Навука. Творчасць. Мінск, 2016. С. 461-464.
  • Традыцыі арганнага выканальніцтва ў творчасці кампазітараў краін Балтыі // Навук. працы Беларус. дзярж. акад. музыкі. Мінск, 2016. Вып.38. С. 112-117.
  • Аб некаторых асаблівасцях арганнай культуры Літвы, Латвіі, Эстоніі // Literature and art of the new century: process of transformations and the continuity of traditions. – Prague: “Sociosféra-CZ”, 2017. P. 31-33.
  • Аб прынцыпах тэатральнасці ў музыцы з арганам (на прыкладзе твораў А. Янчанкі, С. Губайдулінай, Э. Бальсіса, Б. Кутавічуса) // Навук. працы Беларус. дзярж. акад. музыкі. Мінск, 2017. Вып.40. С. 175-189.
  • Семантыка і кампазіцыйна-драматургічныя функцыі аргана ў аркестравых творах кампазітараў другой паловы ХХ ст. // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. 2017. №29. С. 52-56.
  • Творчасць М. Зарыня ў кантэксце арганнай культуры Латвіі // Весці Ін-та сучасных ведаў. 2017. № 2. С. 58-62.
  • Тэатральнасць у камерна-інструментальных сачыненнях з арганам кампазітараў другой паловы ХХ ст. // Навук. працы Беларус. дзярж. акад. музыкі. Мінск, 2018. Вып. 45. С. 159-166.
  • Пра духоўна-маральную семантыку аргана ў музыцы другой паловы ХХ стагоддзя // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. 2020. №37. С. 36-39.
  • Сачыненні з арганам у кантэксце стылявой інтэграцыі ў музыцы другой паловы ХХ ст. (на прыкладзе творчасці кампазітараў усходнееўрапейскага рэгіёна) // Навук. працы Беларус. дзярж. акад. музыкі. Мінск, 2022. Вып.55. С. 85-93.
  • Сачыненні з арганам рускіх кампазітараў у кантэксце стылявой інтэграцыі другой паловы ХХ стагоддзя // Музыка – Філасофія – Культура. М. : Навук.-выд. цэнтр “Маскоўская кансерваторыя”, 2022. С. 197-200.
  • Арган у музычнай культуры Латвіі другой паловы ХХ стагоддзя: кампазітарская творчасць і выканальніцкія традыцыі // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. 2023. №43. С. 84-89.
  • Канцэртныя і кантатна-аратарыяльныя сачыненні з удзелам аргана літоўскіх кампазітараў другой паловы ХХ стагоддзя // Навука і тэхналогіі. Алматы: Endless Light in Science, 2024. С. 14-18.
  • Арган у музычнай культуры Літвы другой паловы ХХ стагоддзя: кампазітарская творчасць і выканальніцкія традыцыі / Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. 2024. №45. С. 78-85.

Навучальныя праграмы:

  • Музычныя культуры свету: вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства). Мінск, 2020 (у суаўт.).
  • Замежная музычная літаратура: вучэбная праграма для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення для групы спецыяльнасцей 16 01 Мастацтва музычнае. Мінск, 2021.
  • Музычныя культуры свету: вучэбная праграма для спецыяльнасці 7-07-0215-01 Музыказнаўства. Мінск, 2023 (у суаўт.).
  • Музычная літаратура: вучэбная праграма для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення для спецыяльнасцей 7-07-0215-02 Кампазіцыя, 7-07-0215-03 Дырыжыраванне, 7-07-0215-04 Музычна-інструментальнае мастацтва, 7-07-0215-05 Вакальнае мастацтва. Мінск, 2024.
  • Гісторыя еўрапейскага музычнага мастацтва: вучэбная праграма для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення для спецыяльнасці 7-06-0215-02 Музычнае мастацтва. Мінск, 2025 (у суаўт.)

 

pic pic pic