- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шнайдэр Вера Андрэеўна

Пасада: дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2013, клас Л.А.Волкавай), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (2017)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя замежнай музыкі, Гісторыя музыкі краін Еўразіі, Музычныя культуры свету, Увядзенне ў спецыяльнасць


Нарадзілася 5 верасня 1988 у г.Магілёве (Беларусь).

З 2019 – старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2021 – дацэнт.

Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй заходнееўрапейскай музыкі, з інтэграцыйнымі тэндэнцыямі ў сучаснай кампазітарскай творчасці ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

Музыказнаўца-вядучая канцэртаў, музычных фестываляў, конкурсных выступленняў (звыш 50): конкурс ім. М.Ельскага (2013), конкурс піяністаў “Мінск-2014”, “Музыка за мір” (2015), фестываль-конкурс «Славянскія сустрэчы» (з 2015), «Велікодны фестываль» (2017), канцэрт памяці А.Севасцьяна (2018), канцэрты студэнтаў класа і ансамбля цымбалістаў «Лілея» Я.П.Гладкова, канцэрт ансамбля флейтыстаў «Сірынкс» (2019), канцэрт лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў М. Валчкова (2019) і інш. З 2011 – музыказнаўца міжнароднага музычнага праекта «Маладыя галасы» (аўтар і кір. Т.М. Астапенка). У рамках праекта праведзена 20 канцэртных праграм у Мірскім і Нясвіжскім замках, Лошыцкай сядзібе, Нацыянальным мастацкім музеі, доме Ваньковічаў, музеі гісторыі тэатральнай і муз.культуры.

Аўтар дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх. навукова-практычных канферэнцыях. Член калектыву па стварэнні факсімільнага давед.-бібл. выданні: Повязь мастацтваў: камерныя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XX ст. на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. – Мінск, 2017. Прэзентацыя выдання адбылася ў 2017 годзе ў рамках ХХVІ Міжнар. навук. чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай (БДАМ), у рамках Міжнар.кангрэса “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” (НББ), у прамым эфіры радыёстанцыі “Культура”.

Узнагароджана Падзякай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2013), Падзякай дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея (2016).

Кандыдацкая дысертацыя: Сочинения с органом в свете интеграционных тенденций в музыке второй половины ХХ – начала ХХI веков (на примере творчества композиторов восточноевропейского региона) : 17.00.02 / БГАМ. – Минск, 2018.

Артыкулы:

Навучальныя праграмы: