Пасада: Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас М.М. Волкава), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2011)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, ансамбль, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, азнаямленчая практыка, выканальніцкая практыка.
Шкулепа Максім Фаміч нарадзіўся ў 1986 у г. Слуцку (Беларусь, Мінская вобласць).
З 2013 года працуе выкладчыкам класа трубы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з верасня 2017 – старшым выкладчыкам. З 2020 – дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.
Максім Фаміч Шкулепа – высокапрафесійны музыкант, лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай школы трубачоў. Яго творчая дзейнасць накіравана на развіццё выканальніцкіх традыцый, закладзеных яго педагогам, прафесарам Волкавым М.М. Паспяхова займаецца навукова-метадычнай працай, праводзіць майстар-класы і аказвае метадычную дапамогу музычным каледжам Рэспублікі Беларусь. Член журы буйнога міжнароднага конкурсу выканаўцаў на трубе (Масква, лістапад 2022) – правільнае і поўная назва конкурсу!!!
Сярод выхаванцаў – лаўтрэаты XIX Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці славянскія сустрэчы: 1 прэмія Сяргей Кавалюк, 2 прэмія Леў Геваркоў, (31 кастрычніка па 03 лістапада 2019 года ў г.Мінск (РБ).
Шкулепа М.Ф. узнагароджаны Ганаровай граматай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі («За прафесійныя дасягненні і ўклад у выхаванне творчай моладзі», 2021).
Навучальныя праграмы:
Артыкулы:
Матэрыялы канферэнцый:
Тэзісы: