Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Мікель Сяргей Леанідавіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў (2012, курс В.Б.Мацук); Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017, клас В.М.Елізар’ева), там жа магістратура (2018)
Выкладаемыя дысцыпліны: Мастацтва балетмайстра, Сучасная пластыка, Асновы эканомікі і планавання мастацкага калектыву


Нарадзіўся 10.05.1991. З 2018 года працуе на кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Балеты:

–   “Вішнёвы сад” (муз. Г.Свірыдаў, А.Хадоска, П.Чайкоўскі), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, 2017;

–   “Тытанік” (муз. А.Хадоска), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, 2018;

–   “Джэймс і Персік-велікан” (муз. Я.Шымановіч), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, 2019;

–   “Пер Гюнт” (муз. Э.Грыг), Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, 2020;

–   “Пеця і воўк” (муз. С.Пракоф’еў), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, 2021;

–   “ПОД СОЗНАНИЕ” (муз. А.Пярт, Э.Саці), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, 2021.

Харэаграфія ў музычных спектаклях:

–   Мюзікл “Лятучы карабель”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (рэжысёр В.Чыгілейчык);

–   Опера “Галька” С.Манюшкі, оперная студыя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (рэжысёр Г.Маторная);

–   Опера “Травіята” Дж.Вердзі, оперная студыя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (рэжысёр І.Гаранец);

–   Мюзікл “О, мілы сябар” В.Лебедзева, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (рэжысёр заслужаная артыстка РБ – З.Вяржбіцкая);

–   Опера “Пінокіа” Г.Бруні, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (рэжысёр Н.Бараноўская);

–   Опера “Самсон і Даліла” К.Сен-Санса, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (рэжысёр заслужаная артыстка РБ – А.Волкава);

–   Опера “Алека” С.Рахманінава, оперная студыя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (рэжысёр І.Гаранец);

–   Опера “Любоўны напой” Г.Даніцэці, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (рэжысёр Г.Маторная).

Харэаграфія ў тэатры лялек:

– “Сон у летнюю ноч” У.Шэкспіра, Барнаульскі тэатр лялек “Казка” (рэжысёр А.Янушкевіч).

Праекты:

–   Аўтарскі вечар сучаснай харэаграфіі “Анатомія танца”, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі;

–   Рэжысёр, балетмайстар-пастаноўшчык сімфоніі-дзейства В.Гаўрыліна “Перазвоны” (дырыжор – дацэнт кафедры харавога дырыжыравання І.Бадзяка);

–   Аўтарскі праект сучаснай харэаграфіі “Іншае дзеянне”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.

Канцэрты:

–   Рэжысёр канцэртнай праграмы, прысвечанай Міжнароднаму Дню балета, Тэатр-студыя кінаакцёра;

–   Рэжысёр канцэртнай праграмы, прысвечанай юбілею Народнага артыста Беларусі, прафесара кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктара Саркіс’яна, Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж;

–   Рэжысёр-пастаноўшчык канцэрта-віншавання “Настаўнік і вучні” у гонар 70-гадовага юбілею прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Народнага артыста СССР, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Елізар’ева, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі;

–   Рэжысёр канцэртнай праграмы ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы”, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі;

–   Рэжысёр канцэртнай праграмы, прысвечанай 70-гадоваму юбілею дацэнта кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольгі Лаппо, Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж;

–   Рэжысёр канцэрту-цырымоніі ўручэння Ордэна Узыходзячага сонца з залатымі і срэбнымі прамянямі Народнай артыстцы Беларусі К.М.Малышавай ад імя Яго Вялікасці імператара Японіі, Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж;

–   “CLASSIC and MODERN” канцэрт класічнай і сучаснай харэаграфіі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.

Харэаграфія ў драматычных спектаклях:

–   “Ваўкі і авечкі” А.Астроўскага, Тэатр-студыя кінаакцёра (рэжысёр народны артыст Беларусі А.В.Яфрэмаў);

–   “Вяселле ў стылі рэтра”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (рэжысёр заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі – М.С.Кавальчык);

–   “Змешаныя пачуцці” Р.Баера, Тэатр-студыя кінаакцёра (рэжысёр народны артыст Беларусі А.В.Яфрэмаў);

–   “Жанчыны без межаў” па п’есе Ю.Палякова, Тэатр-студыя кінаакцёра (рэжысёр народны артыст Беларусі А.В.Яфрэмаў).

Творчыя дасягненні:

2012 – Лаўрэат у намінацыі “Лепшая харэаграфічная мініяцюра” XXV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў г.Віцебск;

2013 – Лаўрэат III ступені (у складзе тэатра сучаснай харэаграфіі “D.O.Z.SK.I.” Д.Залескага) ХІІ Міжнароднага конкурсу артыстаў балета і харэографаў, г.Масква;

2013 – Лаўрэат I ступені ў намінацыі “Лепшая харэаграфічная мініяцюра” Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі (IFMC), г.Віцебск;

2014 – Фіналіст і дыпламант Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі (IFMC), г.Віцебск;

2014 – “4-th international ballet competition in Istanbul” – залатыя медалі, пастаноўка харэаграфічных мініяцюр для канкурсантаў Л.Хітравай і К.Героніка, г.Стамбул;

2015 – Гран-пры Міжнароднага конкурсу сольнага танца ім.Махмуда Эсамбаева, г.Грозны;

2015 – Гран-пры ў намінацыі “Харэаграфія” II адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”, г.Мінск;

2016 – Дыпламант у намінацыі “Лепшая сучасная харэаграфія” V Міжнароднага конкурсу харэаграфічных навучальных устаноў “Орлеу”, г.Алматы;

2016 – Гран-пры ў намінацыі “Харэаграфія” I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыкі святло”, г.Мінск;

2016 – Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;

2016 – Грамата дырэкцыі ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” за плённую працу ў сферы культуры, прафесіяналізм, значны ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне навучэнцаў;

2017 – Пераможца рэспубліканскага конкурсу праектаў і ініцыятыў творчай моладзі “Геніі-СТАРТАП” за праект “Тыдзень беларускага балета і сучаснай харэаграфіі “Сучасны рух”;

2017 – Уладальнік Ганаровай узнагароды за ўклад у падтрымку высокага міжнароднага прэстыжу мастацтва Беларусі (Велікодны фестываль) г.Мінск;

2018 – Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства;

2018 – Уладальнік 1-га месца конкурса “Лепшы малады спецыяліст года” ў намінацыі “Лепшы малады спецыяліст установы культуры”;

2018 – Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія” ў намінацыі “Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі” (рэжысёра/балетмайстра/харэографа) за пастаноўку балета “Вішнёвы сад”;

2018 – Балет “Вішнёвы сад” С.Мікеля на музыку Г.Свідзірава, А.Хадоска і П.Чайкоўскага – лаўрэат прэміі ў намінацыі “Лепшы спектакль балета” V Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія”;

2019 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва.

 

pic pic pic