Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Фурман Наталля Мікалаеўна

Пасада: Дацэнт кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (кіраўнік самадзейнага калектыву, 1989) і Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (балетмайстар-пастаноўшчык, 2000)
Выкладаемыя дысцыпліны: Кампазіцыя і пастаноўка танца, Мастацтва балетмайстра, Сучасныя напрамкі ў харэаграфіі, Руская харэаграфія да ХХ стагоддзя, Беларуская харэаграфія, Праблемы сучаснай харэаграфіі, Замежная харэаграфія, Савецкая харэаграфія


Нарадзілася 28 мая 1967 у г.Мінску.

З 2013 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі.

Член Саюза тэатральных дзеячаў (2000), Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (у галіне харэаграфіі, 2011)

З’яўляецца аўтарам: харэаграфіі балетаў: “Макбет” (НАВТ РБ, 2000), “Беласнежка і сем гномаў” (НАВТ РБ, 2002), “Баль кветак” (БДХГК, 2007; БДАМТ, 2008), “Дасціпнае каханне” (Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Купалы, 2011), “Развітанне з радзімай. Паланэз” (БДАМ, 2015) – пастаноўшчык; танцаў у операх “Хаваншчына” (НАВТ РБ, 2002), “Кармэн” (НАВТ РБ, 2005); харэаграфічных сучасных мініяцюр балетнага конкурсу: г.Варна (Балгарыя, 2006) для Я.Алейнік (2-ая прэмія), г.Пекін (Кітай) для М.Парамонавай (3-яя прэмія).

Аўтар харэаграфіі больш за дзесятак спектакляў у музычных і драматычных тэатрах г.Мінска.

Сярод выхаванцаў (больш за 50 выпускнікоў):

Па дысцыпліне “Кампазіцыя і пастаноўка танца” – артысты і салісты НАВТ РБ і БДАМТ:

  • лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і міжнародных конкурсаў, заслужаны артыст РБ В.Захараў;
  • лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, заслужаны артыст РБ У.Даўгіх;
  • дыпламант міжнароднага конкурсу В.Краснаглазаў;
  • лаўрэат медаля Ф.Скарыны Я.Азаркевіч;
  • лаўрэат міжнароднага конкурсу, заслужаны артыст РБ К.Геронік;
  • выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі БДАМ К.Мялешка.

Па дысцыпліне “Мастацтва балетмайстра”:

  • лаўрэат міжнародных конкурсаў, артыстка балета І.Варфаламеева;
  • лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў Я.Шаўчук.

14-15 лютага 2018 года Наталля Мікалаеўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы», падрыхтавала артыкул “Тэатр Урсулы Радзівіл: вопыт сцэнічнай рэстаўрацыі” (Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі №36, 2020). З’яўлялася балетмайстрам-пастаноўшчыкам канцэрта-віншавання “Настаўнік і вучні”, прысвечанага 70-гадоваму юбілею Народнага артыста СССР, прафесара В.М.Елізар’ева (04.11.2017). У 2019 годзе Наталля Мікалаеўна – аўтар сцэнарыя і балетмайстар-пастаноўшчык тэатралізаванага канцэрта “Маляўнічы гасцінец – паэтычны настрой”, прысвечанага 200-годдзю Станіслава Манюшкі.

У 2019 годзе Фурман Н.М. прайшла навучанне па дадатковай адукацыйнай праграме стажыроўкі ў федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі “Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А.Рымскага-Корсакава” на вакальна-рэжысёрскім факультэце па кафедры рэжысуры балета.

Публікацыі:

  • Артыкулы пра балет: “Звязда” (1990), “Мастацтва” (1997), “Веснік балета” (1995-1997);
  • “Пастановачныя версіі балета “Лебядзінае возера” П.І.Чайкоўскага на беларускай сцэне” (Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы №38, 2018);
  • “Тэатр Урсулы Радзівіл”: вопыт сцэнічнай рэстаўрацыі” (Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі №36, 2020).
pic pic pic