Пасада: Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Вучонае званне: Прафесар (2018) Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1962); там жа – аспірантура (1967) пад кіраўніцтвам М. А. Бергер Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль
Нарадзілася 24 студзеня 1939 года ў г. Ленінакане (Гюмры, Арменія).
З 1958 з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі А.В. Луначарскага, з 1985 – дацэнт, з 2007 – прафесар. У 1970-я з’яўлялася кіраўніком СНТА фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў.
Выступае з сольнымі і ансамблевымі канцэртамі. Валодае шырокім рэпертуарам, які ўключае творы розных кампазітараў, стыляў і эпох.
Лаўрэат міжнароднага конкурсу (2016).
Сярод выхаванцаў:
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы Г. Парфёнава;
Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Я. Паплаўская;
саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Г. Дайнека;
загадчык кафедры камернага ансамбля, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л. Арлова;
дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі А. Асташкіна-Мысліўчык;
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДУКМ І. Ухава;
старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Д. Платуноў;
лаўрэат міжнародных конкурсаў, кандыдат мастацтвазнаўства М. Ассуіл;
лаўрэат міжнародных конкурсаў Б. Гарбар;
лаўрэат міжнародных конкурсаў С. Парфёнаў;
лаўрэат міжнародных конкурсаў М. Іргаліна;
лаўрэат міжнародных конкурсаў Ю. Баранава;
лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Мельнік;
лаўрэат міжнародных конкурсаў Лю Чэньюй.
лаўрэат міжнародных конкурсаў Кузьміч Е.,
лаўрэат міжнародных конкурсаў Пан Юе,
лаўрэат міжнародных конкурсаў Су Цзунмао.
Мае падзякі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узнагароджана медалём Ф.Скарыны (2015).
Грамата «За высокія дасягненні ў навучанні замежных студэнтаў» Міжнароднага І Адукацыйнага форуму адзінстваў замежных выпускнікоў беларускіх ВНУ і краін СНД «Традыцыі + інавацыі – гарант поспеху вышэйшай школы» (Мінск, 2021).
Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.
Публікацыі:
Раннее фортепианное творчество Э. Тырманд // М. К. Чюрленис и фп. творч. пяти братских респ. – Вильнюс, 1982;
Фортепианные произведения Э. Тырманд. – Минск, 1983;
Тема Великой Отечественной войны в белорусской фортепианной музыке // Великая Отечественная война и бел. музыка в 1940–1980-е гг. – Минск, 1987. – Деп. в НИО «Информкультура» Гос. б-ки СССР им. В. И. Ленина 20.04.88, № 1745;
Фортепианный концерт в репертуаре музыкальных училищ: метод. разработка.— Минск, 1987;
Стимулирующая роль фортепианного концерта в процессе работы над звуком // Вопросы теории и практики муз. педагогики: сб. науч. тр. – Минск, 1989;
Фортепианный концерт в педагогическом репертуаре // Фп. педагогика. – Минск, 1998.
Навучальныя праграмы:
Фортепианный ансамбль: уч. программа для муз. уч-щ. – Минск, 1996;
Исполнительская практика: уч. программа для муз. уч-щ. – Минск, 1998.
З’яўляецца першым выканаўцам многіх твораў беларускіх кампазітараў. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё.