Кафедра тэорыі музыкі

Парахаўнічэнка Марына Яўгеньеўна

Пасада: Загадчык кафедры тэорыі музыкі
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1997)
Навуковае званне: Дацэнт (2008)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В. Луначарскага (1987, клас А.А. Друкта), там жа аспірантура пад кіраўніцтвам А.П. Мілкі
Выкладаемыя дысцыпліны: “Сальфеджыа”, “Харавое сальфеджыа”, “Методыка выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін”, “Спецыяльны клас”


Нарадзілася 19 мая 1964 у г. Хабараўску (Расія)

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1989), Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі (2019)

З 1987 па 2019 працавала ў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Белдзяржкансерваторыі (зараз Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ) у якасці выкладчыка музычна-тэарэтычных дысцыплін, з 2000 загадвала цыклавой камісіяй музычна-тэарэтычных дысцыплін, з 2004 па 2019 ‑ намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла.

З 1998 – штатны сумяшчальнік кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2002 – на пасадзе дацэнта кафедры, з 2019 – асноўноўны супрацоўнік акадэміі музыкі (дацэнт кафедры тэорыі музыкі), з 2021 – загадчык кафедры тэорыі музыкі.

Удзельнік міжнародных навукова-метадычных і навукова-практычных канферэнцый і семінараў, старшыня журы рэспубліканскіх музычна-тэарэтычных алімпіяд, распрацоўшчык вучэбных планаў, складальнік вучэбных праграм і вучэбна-метадычных комплексаў для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Сфера навуковых інтарэсаў – праблемы музычнай адукацыі, сучасная канцэпцыя сальфеджыа на ўзроўні нацыянальнай адукацыйнай мадэлі: стан, праблемы, перспектывы. У цэнтры даследчыцкай увагі – метадалогія сальфеджыа, пытанні ўзнікнення музычнага слыху і музычнага мыслення.

Праводзіць майстар-класы, семінары-практыкумы і адкрытыя ўрокі, чытае лекцыі па праблемах выкладання сальфеджыа і музычна-тэарэтычных дсцыплін у нашай краіне і за яе межамі (Расія, Україна, Літва). Мае аўтарскія методыкі харавога і інструментальнага сальфеджыа. Уладальнік Дыплома Гран-Пры на Сёмым Міжнародным конкурсе “Класіка і сучаснасць” (Екацерынбург, Расія, 2019) у намінацыі “Друкаваны вучэбны дапаможнік” і Дыплома пераможцы (1 месца) конкурса навуковых работ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя пытанні педагогікі” ў секцыі “Музычная адукацыя” (Пенза, Расія, 2021).

Выступала навукомым выканаўцам ( у складзе навуковай групы) распрацоўкі і выканання навуковых заданняў у межах Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.:

  • навуковае заданне “Распрацаваць навукова-метадычныя асновы ўдасканалення сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў па накірунку спецыяльнасці “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” у гімназіях-коледжах мастацтваў і ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (2016).
  • навуковае заданне “Распрацаваць навукова-метадычныя падыходы да аналізу дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь. стварыць рэкамендацыі па вызначэнні эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры” (2020)

Узнагароджана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2011), Граматай (2014) і Ганаровай граматай (2015) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь” (2019).

Дысертацыя на суісканне навуковай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: “О диалогичности симфоний Гии Канчели». Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар А.П. Мілка; СПб. дзярж. кансерваторыя ім.М.А. Рымскага-Корсакава (Санкт-Пецярбург, 1995).

pic pic pic