Пасада: Прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2004) Вучонае званне: Дацэнт (2009) Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1991 г., клас М.В. Шыманскага), аспірантура Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2000) пад кіраўніцтвам Т.Г. Мдзівані Выкладаемыя дысцыпліны: Тэорыя музыкі, Спецыяльны клас, кіраўніцтва дыпломнымі працамі і магістарскімі дысертацыйнымі даследаваннямі
Нарадзілася 21 мая 1965 г. у г. Мінску (Беларусь).
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2013), Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі (2013), Таварыства тэорыі музыкі (Расія, 2014), Gesellshaft für Musikforcshung (GfM) (Германія, 2014), Беларускага саюза капмазітараў (2019).
У 1991-2000 гг. працавала выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін у УА “Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І.І. Салярцінскага”. З 2000 па 2010 гг. у УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”: выкладчык (2000), старшы выкладчык (2004), дацэнт (2005), намеснік дэкана педагагічнага факультэта (2006), загадчык кафедры тэорыі музыкі і музычнага інструмента (2009). З 2005 па 2015 гг. працавала мастацкім кіраўніком ГКУ “Віцебская абласная філармонія”.
З 2015 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі, з 2016 ‑ дацэнт кафедры тэорыі музыкі. Загадчык навукова-даследчым аддзелам (2016). Прарэктар па навуковай рабоце (з 2019 па цяперашні час).
Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя ў галіне праблем музычнага стылю ў сучаснай беларускай музыцы. З’ява асэнсоўваецца як комплекс складнікаў (музычны сінтаксіс, тэхніка кампазіцыі і паэтыка творчасці) у гістарычным кантэксце і тэарэтычнай сістэме паняццяў.
Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: «Стиль модерн в музыке и специфика его преломления в творчестве белорусских композиторов 1960-1990-х годов». Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т.Г. Мдзівані; Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў (Мінск, 2004).
Член рэдакцыйнай рады навуковага выдання Даўгаўпілскага дзяржаўнага універсітэта “Mūzikas zinātne šodien: pastāvīgais un mainīgais” (2005). Член арганізацыйнага камітэта Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І. Салярцінскага (2006), ініцыятар і куратар філарманічнага праекта “Саткаць душу з нот” для будучых мам (2009), арганізатар філарманічнага праекта “Калядная музычная акадэмія” для таленавітай моладзі Віцебска і Віцебскай вобласці (2010), арганізатар і вядучы навуковых чытанняў Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І. Салярцінскага (2010), арганізатар філарманічнага праекта “Sveika, Muzika!” (2012-2014). Намеснік галоўнага рэдактара навукова-тэарэтычнага часопіса “Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (2016). Сакратар савета па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2016), сакратар (2018) і член (2019) ведамаснага навукова-тэхнічнага экспертнага савета Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015, 2017).
Публикацыі:
Музыкальный модерн в контексте стилевых явлений ХХ столетия// Музыка и глобализация культуры/ сост. и науч. ред. В.Л.Яконюк; Научные труды БГАМ. Вып. 10. – Мн.: УО «БГАМ», 2006.
Особенности стилей белорусских композиторов в последней трети ХХ века. Модерн и авангард // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: У 2 ч. Ч.2: Праблемы тэатральнага, музычнага і кінатэлемастацтва ў кантэксте славянскіх культур у сучасным свеце/ Інстытут мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі; наук. Рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: Беларус.навука, 2007.
Стыль мадэрн у беларускай музыцы: агульныя прынцыпы i заканамернасцi.// Беларусы. Т. 11. Музыка / Т.Варфаламеева [i iнш.]; рэдкал.: М. Пiлiпенка [i iнш.]; навук. рэд. А.Лакотка; Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору iмя К.Крапiвы. – Мiнск: Беларус.навука, 2008.
Фестиваль как явление в контексте новых идей и национальных традиций (Международный музыкальный фестиваль им. И.И. Соллертинского)// Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. ‑ № 26. – 2015.
Стилевое многообразие современной белорусской музыкальной культуры: к вопросу о полистилистике // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці: Нацыянальная культура ў зменлівым свеце: Матэрыялы IV Міжнароднай завочнай навукова-практычнай каферэнцыі (Мінск, 24 снежня 2015 г.). – Мінск: Інстытут кльтуры Беларусі, 2016. – С. 66 – 71.
Symphony 4 “Belaya Rus” (Antiremix) by Oleg Khodosko: To the Problem of Interaction of The Authorial Material and the Non-Authorial Text in Polystilistics// Music Science Today: the permanent and changeable: Scientific Papers. Mūzikas zinātne šodien: pastāvīgas un mainīgais/ zinatniasko rakstu Krājums. – 1 (9) – Daugavpils University: Akademic press “Saule”, 2017. – P. 86 – 93.
По законам красоты, гармонии, вечности (к юбилею Андрея Юрьевича Мдивани) / Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – № 30. – 2017. – с. 161-164 (соавт.).
Справочное издание «Белорусская государственная консерватория – Академия музыки: история в лицах (1932 – 2017 гг.)»: научные и издательские вопросы// Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2018. – №33. – С. 32 – 38.
Научные чтения Международного музыкального фестиваля имени И.И.Соллертинского в контексте времени: тенденции, проблемы, перспективы // Международный музыкальный фестиваль имени И.И.Соллертинского : 2008–2018 : Сб. ст., исслед., материалов науч. чтений. – Витебск: УПП «Вит. обл. тип.», 2018. – С. 28-43.
Dialectics of “dialogical world outlook” as a stylistic paradigm of contemporary music // Music Science Today: the permanent and changeable: Scientific Papers. – № 3 (11) – Daugavpils University: Akademic press “Saule”, 2019. – P. 17 – 27.
Музыкальный модерн: трактовка понятия в реалиях современности. – Научные труды Белорусской государственной академии музыки. – Вып.47. – Минск, Белорусская государственная академия музыки, 2019. – С. 46-68.
Балет модерн – постмодерн балет: вопрос терминологических корреляций// Термины, понятия и категории в музыковедении: тезисы докладов. – Казань, 2019. – С.98 || Modern ballet – Postmodern ballet: terminological correlations issues. – P.185-186.
Балетное творчество О. Ходоско в свете стилевых парадигм современности// Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – №36. – 2020. – С. 36-43.
“New Belarusian Choral Music”: Reading the National tradition in the 21th Century// Scientific Papers. – 4 (12). – Daugavpils University: Akademic press “Saule”, 2020. – P. 140–153 (Matsaberidze N., Bodyako I.)
“Диалогическое миропонимание” как парадигма современного музыкального стиля // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. Арт. Вып. 1 / гал рэд. А.І. Лакотка, Цэнтр даследванняў бел. культуры, мовы і літаратуры АН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2020. – С. 306–310.
Феномен сакрального в инструментальной музыке Беларуси конца ХХ – начала XXI века (на примере Концерта для ударных “Credo” О.Залётнева) // Традыцыі і стан культуры і мастацтваў: зб. навук. артыкулаў. Вып. 3/ гал. рэд. А.І.Лакотка. – Цэнтр даследванняў бел культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2022.
Тенденции развития современной белоруской академической музыки (1991 – 2020-е годы): жанры, стили, композиторские техники / Вести Белорусской государственной академии музыки. – 2022. – № 41. (в соавт. с Т.Г.Мдивани).
Функции хора в балете «Икар» С. Слонимского в контексте претворения традиций античного театра // Вести Белорусской государственной академии музыки. – 2023. – № 43. (в соавт. с А.А.Исаенко).
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі:
Полифония: Уч.-метод. пособие / Сост. Мацаберидзе Н.В. – Витебск: Издательство УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2003; Белорусская музыка // Учебно-методический комплекс по музыкальным дисциплинам.- Витебск, УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2003; Белорусская музыка: Курс лекций / автор – сост. Мацаберидзе Н.В. – Витебск, УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2009.
Складанне і навуковая рэдакцыя:
Международный музыкальный фестиваль имени И.И. Соллертинского, 1989-2011: история фестиваля, воспоминания, статьи, исследования, материалы научных чтений/ сост.: Н.В. Мацаберидзе, и др. – Витебск: Витеб. обл. тип., 2012. – 340 с.
Белорусская государственная консерватория – Академия музыка: история в лицах (1932 –2017) / сост. : Е.Н. Дулова, Н.В. Мацаберидзе, Н.Г. Ганул и др. – Минск: Мастацкая літаратура, 2017. – 455 с.
Международный музыкальный фестиваль имени И.И.Соллертинского: 2008–2018: Сборник статей, исследований, материалов научных чтений / сост. : Н.В. Мацаберидзе, Е.М. Подоляк. – Витебск: УПП «Вит. обл. тип.», 2018. – 263 с.
Профессиональное музыкальное образование на современном этапе: традиции и новации : Научные труды Белорусской государственной академии музыки Выпуск 44 / Сост. : Н.О. Арутюнова, Н.В. Мацаберидзе. – Минск, 2018. – 232 с.
Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 51// ред-сост. Н.В. Мацаберидзе, Л.Ф. Баранкевич. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2020. – 179 с.
Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 57
Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Выпуск 60