Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Грышчанка Віталь Аляксандравіч


Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Навуковая ступень: не мае
Навуковае званне: не мае
Ганаровае званне: не мае
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці “Баян-акардэон” (2014 г.) і “Оперна-сімфанічнае дыпыжыраванне” (2020 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Аркестравы клас, Дырыжыраванне, Інструментоўка і чатанне партытур


 

 

Грышчанка Віталій Аляксандравіч – дырыжор сімфанічнага аркестра БДАМ. У прафесійнай біяграфіі Грышчанкі В. А. маецца два дыплома аб вышэйшай адукацыі: у 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па напраўленні спецыяльнасці “Інструменты народнага аркестра (баян)”, у 2020 годзе скончыў аркестравы факультэт названай установы адукацыі па спецыяльнасці “Дырыжыраванне (оперна-сімфанічнае)” (клас П. В. Вандзілоўскага).

Творчы багаж Грышчанкі В. А. умяшчае вопыт работы з аркестравымі калектывамі наступных устаноў адукацыі г. Мінска: УА “Рэспубліканская гімназія-каледж” пры БДАМ, УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”. Важкую ролю ў прафесійным станаўленні Грышчанкі В. А. адыграла падрыхтоўка канцэртных праграм і асобныя выступленні з камерным і сімфанічным аркестрамі БДАМ, з аркестрам беларускіх народных інструментаў УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, сімфанічным аркестрам УА “мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. І. Глінкі”.

У 2019-2020 гг. Грышчанка В. А. з’яўляўся дырыжорам-пастаноўшчыкам оперы Ф. Пуленка “Чалавечы голас” (рэжысер Г. Маторная) опернай студыі БДАМ.

Грышчанка В. А. – аўтар больш за 100 аранжыровак, інструментовак і аркестравых пералажэнняў для розных выканальніцкіх саставаў,  таксама рэдакцыі опернай партытуры з частковай пераінструментоўкай-адаптацыяй для актуальнага састава сімфанічнага аркестра БДАМ (Ф. Пуленк “Чалавечы голас”). Значная частка партытур створана ў педагагічных мэтах і прызначаны для сістэмнага і паслядоўнага авалодання навучэнцамі і студэнтамі практычнымі ўменнямі і навыкамі.

pic pic pic