Пасада: Прафесар кафедры харавога дырыжыравання
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2011)
Вучонае званне: Дацэнт (2011)
Адукацыя: Беларуская Дзяржаўная кансерваторыя ім. Луначарскага, асістэнтура-стажыроўка кансерваторыі па харавым дырыжыраванні ў класе прафесара В.У. Роўда, суіскальнік пры аспірантуры Беларускай акадэміі музыкі (2010)
Дысцыпліны: Дырыжыраванне (акадэмічны хор), чытанне харавых дысцыплін, практыка класнай і пазакласнай работы, лекцыйныя курсы: Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін, Методыка работы з хорам, кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі
З 1992 г. выкладчык кафедры харавога дырыжыравання БДАМ, ст. выкладчык (2002), дацэнт па пасадзе (2007), прафесар па пасадзе (2020). Член Вучонай Рады БДАМ (з 2015). Член БСМД. Член рэдакцыйнага савета акадэміі музыкі. Член навукова-метадычнай рады па мастацтве музыкі БДАМ. Кіраўнік СНТА кафедры харавога дырыжыравання БДАМ
З’яўлялася членам арганізацыйнага камітэта і членам журы Конкурсу харавых дырыжораў сярод навучэнцаў УССА Рэспублікі Беларусь (26-27 лістапада 2015) і 3-га адкрытага конкурсу харавых дырыжораў імя В. Роўды. Удзельнічала і арганізацыі і працы 2-й, 3-й, 4-ай і 5-ай студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый: «Харавое мастацтва: учора, сёння, заўтра», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Н.Ф. Маслава і 90-годдзю з дня нараджэння А.П. Зелянковай (2013), «Харавое мастацтва да пачатку XXI стагоддзя: стан і перспектывы» (2015), «Харавое мастацтва Беларусі пачатку XXI ст.» (да 95-годдзя з дня нараджэння А.П. Зелянковай) (2018), «Харавое мастацтва ХХ — пачатку XXI ст.: спадчына, тэндэнцыі, перспектывы» (2019 г. Мінск, БДАМ)., а таксама Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 100-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР, прафесара У.У. Роўда ( 22-23 лістапада 2021, БДАМ)
З 2000 г. супрацоўнічае з факультэтамі павышэння кваліфікацыі БДАМ і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА БДУКіМ, праводзіць лекцыйныя заняткі са слухачамі, дае адкрытыя ўрокі і майстар-класы са студэнтамі БДАМ. З 2002 г. з’яўляецца членам аўтарскай групы па распрацоўцы нарматыўных дакументаў для СШ з музычным, музычна-харавым і эстэтычным ухілам пры Нацыянальным інстытуце адукацыі. Арганізатар і ўдзельнік розных навукова-метадычных мерапрыемстваў рэспубліканскага значэння (канферэнцый, семінараў, круглых сталоў,), у тым ліку шматлікіх адкрытых урокаў і майстар-класаў у СШ і ССНУ Беларусі. Удзельнічала ў Адкрытай дыскусія на тэму “Аб стане і праблемах развіцця вакальна-харавога мастацтва, адукацыі і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь” і пасяджэнні УМА ў галіне культуры. Удзельнічала ў «Дзіцяча-юнацкіх харавых асамблеях» (14 лютага 2019 г., Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў) з д-дом «Шляхі аптымізацыі працэсу вакальна-харавога навучання ва ўстановах адукацыі (СШ, ДМШ, ДШМ)»
Сярод выхаванцаў Гл дырыжор заслужанага калектыву РБ капэлы «Санарус», лаўрэат спец. фонду Прэзідэнта РБ А. Хумала; салістка Wiena Stauβ-kapella (Аўстрыя) В. Бязбубнова (V. Groiss); старшы выкладчык фак. эстэціч. адукацыі БДПУ А. Дубатоўская; выкладчык БДАМ І. Скварко, выкладчык МДКМ А. Грыцкевіч, Маладзечанскага муз каледжа А. Сарока, кіраўніка Узорных дзіцячых калектываў г. Мінска А. Дубкова, А. Сетун, В. Місюра; артысты хору А.Азарчык (камернага хору «Salutaris»), М. Барабіцкі (капэлы «Санарус»).
Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў харавых дырыжораў і харавых спеваў. Сярод іх: II Міжнародны конкурс вакальнага і дырыжорска-харавога мастацтва “Viva la Voce” Луганская дзяржаўная акадэмія культуры і мастацтваў (2013, Украіна); Фестываль – конкурс харавых калектываў “Рэха” (2013, Мінск) Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Скрыжаваннi” (2015, 2016 РБ). Рэспубліканскага конкурсу харавай творчасці «Спяваем разам» (2016, 2020) Адкрытыя конкурсы харавых і сольных спеваў «Вясновы спеу» (2014, 2016, 2021 РБ), Славянскія традыцыі (2021, Расія), IV і VI міжнародны конкурс-агляду дырыжорска-харавых аддзяленняў ССНУ (Казань, 2017, 2021)
VI міжнародны конкурс вакальных ансамбляў і хароў імя Д. Бартнянскага (22-26 лістапада, Кіеў, Украіна, 2018), II Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной» (7-11 мая 2021, БДПУ імя М. М. Танка, Мінск).
Займаецца даследаваннямі ў галіне гісторыі харавога выканальніцтва і дырыжорска-харавой адукацыі Беларусі.
Публікацыі: Аўтар 28 навуковых і метадычных работ па праблемах харавога выканальніцкага мастацтва, апублікаваных у навуковых зборніках і часопісах.
Сярод іх:
Праграмы:
У 2017 г. створаны электронны Навучальна метадычны комплекс па курсе «Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін» для ВНУ для накіравання спецыяльнасці 1-16-01 02-01 Дырыжыраванне (акадэмічны хор) (13 п.л.).
Удзельнічала ў распрацоўцы кафедральнага праекта «Харавое мастацтва Беларусі XX-пачаткуXXI стст.: тэорыя, практыка і актуальныя формы мастацкага кантэксту» — складальнік і член рэдкалегіі зборніка навуковых артыкулаў. Частка 1«Харавая музыка беларускіх кампазітараў XX-XXI ст. стылю» і частка 2 «Харавое выканальніцкае мастацтва Беларусі XX-XXI ст.: тэарэтычныя і гістарычныя аспекты» (2018 – 2019)
Удзельнічала ў падрыхтоўцы да публікацыі даведачнае энцыклапедычнае выданне “Беларуская дзяржаўная кансерваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў асобах (1932–2017 гг.) (2016 – 2017)
Творчая дзейнасць
З 1993 па 2017 год – кіраўнік Узорнага дзіцячага хору “Ранiца” СШ № 145, прызёра шэрагу Міжнародных (ФРГ, Прага, Латвія, Масква) і рэспубліканскіх конкурсаў. За час свайго існавання хор выступаў на найлепшых сцэнічных пляцоўках г. Мінска, гастраляваў у гарадах Германіі, Бельгіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Украіны. Калектыў двойчы быў запрошаны ў Каралеўства Бельгія для ўдзелу ў міжнародным фестывалі, прысвечаным памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы, дзе правёў канцэртнае турнэ (8 канцэртаў у гарадах Рэмі, Рэнэ, Малон, Ламберг, Люван дэнёў, Брусель) і выступаў у Еўрапарламенце і мэрыі Бруселя. (Падзяка Бельгійскай дабрачыннай асацыяцыі “Дзеці Чарнобыля” на імя Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Масккевіча С.А.) Усе сродкі за канцэрты пайшлі ў дабрачынны фонд на лячэнне анкалагічных дзяцей.
Тры перадачы аб дзіцячым хоры “Ранiца” на Беларускае радыё (фонд радыё), удзел у праграме “Контуры” АНТ (03.04.2006). CD TCHER NOBYI на Муз студыя пры асацыяцыі “Дзеці Чарнобыля” Moustier sur Sambre (Бельгія) 45 мін (2011). СД “Пяе дзіцячы хор “Ранiца” (30 мін) (2014).
Прэса аб калектыве Серабро ў Мiнчан» Настаўніцкая газета №69, серада. 28 жніўня 1996; “Leireita luottamusta tulevaisuuteen” Perjanta, з 6. 14.7.2000; “Песні славян у інтэр’еры” Праца, 29 сакавіка 2007, з 19; «Не Моцарт. Вячаслаў Кузняцоў» Музычная газета з 3, 2007
З 2016 па 2020 г. ажыццяўляла кіраўніцтва вакальным ансамблем супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДАМ «Voce del cuоre». Падрыхтаваны і праведзены шэраг канцэртных выступленняў у Нацыянальных музеях Мінска: у тым ліку ў рамках “Каляднага канцэрта “Музыка ў музеі” / Гасцёўня Уладзіслава Галубка; «Струны душы» / Дзяржаўны літаратурны музей Я,Купалы; Канцэрт класічнай музыкі / ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь; Калектыў быў удзельнікам Вялікапоснага канцэрта “Блаславёны есі Пане” ў рамках праекта “Спявайце Госпаведзі ўся зямля” Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор; канцэрт у рамках 24-га Міжнароднага фестывалю ўсходнеславянскіх калядных песнапенняў (г. Цярэспаль, Рэспубліка Польшча); канцэрты ў рамках праваслаўнага Каляднага і Велікоднага фестывалю “Радасць” // Палац мастацтваў г. Мінск; канцэрт у фестывалі духоўнай музыкі ў рамках XXVІII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” // Віцебск. Удзельнічаў у канцэрт “Музычная акварэль” / у рамках IV фестывалю харавых калектываў “VIVA ХОР” / УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”;
З 2018 г. – запрошаны дырыжор Заслужанага калектыву рэспублікі Беларусь “Музычнай капэлы “Санорус”: падрыхтавала шэраг канцэртных праграм з “І.Бах 333”, “Прыйняўшыя свет” (2018), «Месса-Рэквіем Ільдэбрандо Піцэці» (2019), «Gloria» (2021).
Удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча -2021” (18.09.2021, Мінск)
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Мінскага гарвыканкама (1997), Аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна (1999, 2008, 2017); Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь (2003, 2007); “Лепшы настаўнік года” РБ (2003 г.), уладальнік спецыяльнай прэміі Мінгарвыканкама за поспехі ў развіцці творчых здольнасцей навучэнцаў.