Кафедра тэорыі музыкі

Ціхамірава Ала Анатольеўна

Пасада: Дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2006)
Вучонае званне: Дацэнт (2017)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2002), там жа аспірантура (2005) пад кіраўніцтвам К.М. Дулавай
Выкладаемыя дысцыпліны: Аналіз музычных твораў, Мастацтвазнаўства (музыказнаўства), Сальфеджыа, Тэорыя музыкі. Лекцыйныя заняткі ў спецкурсе “Уводзіны ў спецыяльнасць”, а таксама лекцыйныя і семінарскія заняткі па вучэбнай дысцыпліне “Методыка напісання навукова-метадычнай работы”. Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі, у тым ліку, у замежных навучэнцаў


Нарадзілася 3 лістапада 1977 у г.Мінску (Беларусь).

Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (2002).

З 2005 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на пасадзе выкладчыка, з 2008 на пасадзе старэйшага выкладчыка, з 2014 на пасадзе дацэнта.

Прымала актыўны ўдзел у працы аргкамітэтаў, конкурсных камісій, дзяржаўных экзаменацыйных камісій, журы конкурсаў навуковых прац.

Актыўна праявіла сябе ў галіне грамадска-выхаваўчай работы. Куратар у групе ў студэнтаў 1-3 курса спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)” (да 2020 года), сакратар Савета Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (да 2022 года). У цяперашні час з’яўляецца навуковым кіраўніком Студэнцкага навукова-творчага итаварыства (СНТТ), а таксама рэдактарам вэб-газеты “Акадэмія музыкі вачыма студэнта”. Арганізатар і ініцыятар шматлікіх навуковых і творчых студэнцкіх праектаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у тым ліку, міжнародных студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый. Член савета фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта.

Сфера навукова-даследчых інтарэсаў звязана з вобласцю тэарэтычнага музыказнаўства (вывучэннем тэхнік кампазіцыі, музычнага тэматызма, формы ў сучаснай музыцы), методыкі выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін (сальфеджыа, тэорыя музыкі).

Удзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый і аўтар публікацый у Рэспубліцы Беларусь (БДАМ, БДУКМ і інш.), Расійскай Федэрацыі (Саратаўская дзяржаўная кансерваторыя, Кемераўскі дзяржаўны універсітэт культуры, Белгарадскі дзяржаўны універсітэт культуры і інш.), Украіны (Нацыянальная музычная акадэмія імя П.І. Чайкоўскага).

Мае Падзяку рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама Падзяку за куратарскую працу.

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: «Тематизм и его свойства в современной музыкальной композиции: (на примере камерно-инструментальных произведений белорусских композиторов конца XX — начала XXI вв.)». Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар К.М. Дулава; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, 2006).

pic pic pic