Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Музыкантаў Аляксандр Дзмітрыевіч

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2007, клас фартэпіяна З.В.Качарскай), там жа магістратура (2008, клас фартэпіяна З.В. Качарскай); магістратура Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане (2010, клас фартэпіяна В. Латарш); аспірантура МДК ім.П.Чайкоўскага (2014) пад кіраўніцтвам М.Філіпава
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзіўся 3 жніўня 1983 г. у Магілёве (Рэспубліка Беларусь). З 2010 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2015 г. – старшы выкладчык. Лаўрэат міжнароднага конкурсу “Мінск-2000”, лаўрэат міжнароднага конкурсу памяці Э. Гілельса (Адэса, Украіна). Стыпендыят Міжнароднага фонду ім. У. Співакова і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (з 2007 – па цяперашні час). Выступае ў якасці саліста з камернымі і сімфанічнымі аркестрамі, гастралюе з сольнымі канцэртамі ў Беларусі і за мяжой – у Англіі, Германіі, Францыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Кітаі. Выступаў  ў Cadogan Hall (Лондан), Saal Cortot (Парыж), Concert Noble (Брусель), Steinway Hall (Лондан). Браў удзел у майстар-класах Д.Башкірава, П. Бадура-Шкоды. Удзельнічаў у фестывалях “На радзіме Чайкоўскага” (2017, Воткінск, Расія), “Пракоф’еўская вясна” (2013, Данецк), “Музыка над Матлавай” (Гданьск, 2013), Musica Mundi (2009, Бельгія), міжнародным форуме WTPI (2013). Праводзіў майстар-класы ў рамках фестывалю Musica Mundi (2009, Бельгія), Qu Fu Normal University (2016, КНР). Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў. Мае публікацыі ў навуковых выданнях на тэму даследавання форм удасканалення выканальніцкага майстэрства. Сярод выпускнікоў – выкладчыкі і канцэртмайстры музычных школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё.

Публікацыі:

Музыкальный конкурс как неотъемлемая часть учебного процесса в Британском Королевском колледже // Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 25. – Минск, 2011.

Літаратура аб педагогу:

Чыгiр, Г. Прыступкi Сашы Музыкантава // Народная газета. – 2000 – 2 лютага.

Молочко, Е. Играют – все. Выигрывают – наши! // Совет. Белоруссия. – 2000. – 22 апр.

Дадзіёмава, В. Музыкі біенне трапяткое // Культура. – 2001. – 24-30 сак.

Чыгір, Г. Стакгольм апладзіруе Музыкантаву… // Нар. газ. – 2002. – 30 сак.

Берасцень, С. Паспяховыя i яркiя // Лім. – 2007. – №46. – 16 лiстапада.

Савицкая, О.П. Фортепианное и органное концертно-исполнительское искусство // Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ – начало ХХI века / Т.Г.Мдивани [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2012.

Ганул, Н. Семантычны трохкутнік, Аляксей Кісялёў і Аляксандр Музыкантаў з праграмай «Cello Sonatas» // Мастацтва. – 2015. – № 3.

pic pic pic