Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Громава Наталля Сяргееўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2015)
Вучонае званне: Дацэнт (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1998, клас фартэпіяна Л.П. Юшкевіча); там жа асістэнтура-стажыроўка (1999) пад кіраўніцтвам Л.С. Шаламенцавай; там жа аспірантура (2015) пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 17 жніўня 1974 у г.Мінску (БССР).

З 1999 салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучы майстар сцэны. Артыстычны псеўданім, дзявочае прозвішча – Котава. З 1998 па 2003-выкладчык і канцэртмайстар ММУ ім.М. І. Глінкі. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1999 выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, з 2012 – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна. Аўтар тэарэтычнага-практычнага курса па дысцыпліне «Фартэпіянны ансамбль».

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Адзначана ўзнагародамі Рэспубліканскага конкурсу піяністаў (Мінск, Беларусь, 1992 – Ганаровы дыплом), Міжнароднага конкурсу імя Лысенкі (Кіеў, Украіна, 1993 – спец. прыз), Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М.І.Глінкі (Астрахань, Расія, 2003 – дыплом лепшага канцэртмайстра).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць як саліст і канцэртмайстар. Выступае ў фартэпіянным дуэце БДФ з В.Баравіковым (з 1998). За час творчай дзейнасці дала звыш 500 канцэртаў, сярод якіх цыклы канцэртаў “Фартэпіяны дуэт прадстаўляе”, “Вечары з фартэпіянным дуэтам”, выступленні з ДАСА РБ, ДКА РБ, ДКХ РБ, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і інш.

З’яўляецца адным з ініцыятараў і арганізатараў Міжнароднага фестывалю фартэпіянных дуэтаў «Duettissimo» (з 2008). Выконвае абавязкі арт-дырэктара Міжнароднага конкурсу юных музыкантаў “Палескі агеньчык” (з 2020). Арганізатар Адкрытага конкурсу фартэпіянных дуэтаў сярод студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2011).

Гастралявала ў Іспаніі, Францыі, Германіі, Галандыі, Латвіі, Малдове, Польшчы, Кітаі, ААЭ і іншых краінах. Прымала ўдзел у шматлікіх музычных фестывалях, у тым ліку «Магія раяля» (Мінск, Беларусь, 2011), «ХХ Міжнародным фестывалі зорак піянізму» (Ліепая, Латвія, 2012), VIII Міжнародным фестывалі Ю. Башмета (Мінск, Беларусь, 2013) , LVI міжнародным фестывалі сучаснай музыкі «Варшаўская восень» (Варшава, Польшча, 2013). Мае фондавыя запісы на Беларус. радыё. Член журы конкурсаў піяністаў і фартэпіянных дуэтаў. Праводзіла майстар-класы ў Францыі, Кітаі.

Сярод выхаванцаў – лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў А.Дземідзенка, А.Горушка, Г.Найдзёнак.

Навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць з’яўляецца часткай паслядоўнай і мэтанакіраванай работы ў сферы развіцця і папулярызацыі жанру фартэпіяннага дуэта. Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных навуковых канферэнцыях, публікуецца ў расійскіх і беларускіх выданнях з працамі, прысвечанымі фартэпіяннаму дуэту.

Кандыдацкая дысертацыя:

Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі: кампазітарская творчасць і выканальніцкая дзейнасць / Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. – Мінск, 2015.

Публікацыі:

Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі: манагр.— Мінск, 2017.

Артыкулы:

  • Фортепианный дуэт как предмет научного исследования // Весцi Беларуской дзяржаўнай акадэмii музыкi. – 2006. – № 9. – С. 100 – 104;
  • Проблема общения в фортепианном дуэте // Музыка в современном мире: наука, педагогика, исполнительство : тезисы III Междунар. науч.-практ. конф., Тамбов, 26 января 2007 г. / Тамб. гос. муз-пед. ин-т им. С.В. Рахманинова ; ред. И. Н. Вановская, Е. О. Казьмина. – Тамбов, 2007. – С. 90 – 92.;
  • Классическая и романтическая модели ансамблевой фактуры в однорояльном дуэте // Веснiк СНТТ Беларус. дзярж. акад. музыкi. – 2007. – № 1 (11). – С. 49 – 50.;
  • Белорусский фортепианный дуэт в контексте общеевропейской музыкальной культуры // Пытаннi музычнай культуры Беларусi i свету ў сучасных даследаваннях : навук. працы Беларус. дзярж. акад. музыкi / УО «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi» ; склад. Т. Л. Бярковiч. – Вып. 15. Сер 1: Беларуская музычная культура. – Мiнск, 2007.– С. 88 – 95.;
  • Психологические аспекты исполнительства в фортепианном дуэте // Музыкальное исполнительство как вид художественно-творческой деятельности : науч. тр. Белорус. гос. акад. музыки / Белорусская государственная академия музыки ; сост. К. И. Степанцевич. – Минск, 2007. – Вып. 14. Сер. 5: Вопросы истории и теории исполнительского искусства. Музыкальная педагогика. – С. 20 – 31.;
  • Фортепианный дуэт в современном исполнительском искусстве Беларуси // Веснiк СНТТ Беларус. дзярж. акад. музыкi. – 2007. – № 2 (12). – С. 15.;
  • Фортепианный дуэт. К вопросу об исполнительских стилях / Н.С. Громова // Культура. Наука. Творчество : материалы междунар. науч.-практ. конф., Минск, 19–20 апреля 2007 г. / Белорусская государственная академия искусств ; науч. ред. С. П. Винокурова. – Минск, 2008. – С. 183 – 184.;
  • К вопросу о фактуре в музыке для фортепианного дуэта // Музычная культура Беларусi: шлях праз стагоддзi : навук. пр. Беларус. дзярж. акад. музыкi / Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi; склад. I. Д. Назiна, Э. А. Аленiкава, А. I. Самусенка. – Вып. 17. Сер. 1: Беларуская музычная культура. – Мiнск, 2008. – С. 151 – 160.;
  • Некоторые аспекты фактурного анализа сочинений для фортепиано в четыре руки // Культура. Наука. Творчество : сб. науч. ст. / Белорусская государственная академия музыки ; науч. ред. Е. Н. Дулова. – Минск, 2008. – Вып. 2. – С. 464 – 470.;
  • Особенности фортепианной четырехручной фактуры в сочинениях современных белорусских композиторов для фортепианного дуэта // Весцi Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. – 2011. – № 19. – С. 88 – 94.;
  • Особенности музыкального исполнительства в двухрояльном дуэте// Белорусское музыкальное исполнительство в контексте художественной культуры: науч. тр. Белорус. гос. акад. музыки / Белорусская государственная академия музыки ; сост. В. Л. Яконюк. – Минск, 2016. – Вып. 38. Сер. 5 : Вопросы истории и теории исполнительского искусства. Музыкальная педагогика. – С. 41 – 51.;
  • Переложения для фортепианного дуэта в Беларуси // Фортепианный ансамбль в современном музыкальном искусстве и образовании: сб. ст. по материалам междунар. науч.-практ. конф., Санкт-Петербург, 25 марта 2015 г. / РГПУ им. Герцена; науч. ред Н. В. Медведева. – СПб.: Изд-во Политехн. ун-та, 2016. – С. 171 – 176.

Навучальныя праграмы:

  • Специальный инструмент: фортепиано: уч. программа учреждения высшего образования по уч. дисц. для спец. 1-16 01 03. Минск, 2012 (соавт.);
  • Фортепианный ансамбль: уч. программа учреждения высшего образования по уч. дисц. для спец. 1-16 01 03. Минск, 2013

 Літаратура аб педагогу:

  • Рахлей М. Совместимость по гамме // АлВит пресс, №12, 24.03.2000;
  • А.Зубiк Маленькi клавiшны аркестр // Культура №23, 04.06 – 10.06.2005;
  • Бунцэвiч Н. «Двайнiкi» — супернiкi? // Культура №17, 26.04 – 02.05.2008;
  • Бунцэвiч Н. Sim-sim: колькi рук i колькi струн? // Культура №18, 30.04 – 06.05.2011;
  • Мушынская Т. Chercez la femme або Тры партрэты ў вясновым iнтэр’еры» // Мастацтва №5, май 2009;
  • Свiрко I. Iгра ў чатыры рукi // Рэспублiка, 07.02.2017.
pic pic pic