- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Громава Наталля Сяргееўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2015)
Вучонае званне: Дацэнт (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1998, клас фартэпіяна Л.П. Юшкевіча); там жа асістэнтура-стажыроўка (1999) пад кіраўніцтвам Л.С. Шаламенцавай; там жа аспірантура (2015) пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 17 жніўня 1974 у г.Мінску (БССР).

З 1999 салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучы майстар сцэны. Артыстычны псеўданім, дзявочае прозвішча – Котава. З 1998 па 2003-выкладчык і канцэртмайстар ММУ ім.М. І. Глінкі. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1999 выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, з 2012 – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна. Аўтар тэарэтычнага-практычнага курса па дысцыпліне «Фартэпіянны ансамбль».

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Адзначана ўзнагародамі Рэспубліканскага конкурсу піяністаў (Мінск, Беларусь, 1992 – Ганаровы дыплом), Міжнароднага конкурсу імя Лысенкі (Кіеў, Украіна, 1993 – спец. прыз), Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М.І.Глінкі (Астрахань, Расія, 2003 – дыплом лепшага канцэртмайстра).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць як саліст і канцэртмайстар. Выступае ў фартэпіянным дуэце БДФ з В.Баравіковым (з 1998). За час творчай дзейнасці дала звыш 500 канцэртаў, сярод якіх цыклы канцэртаў “Фартэпіяны дуэт прадстаўляе”, “Вечары з фартэпіянным дуэтам”, выступленні з ДАСА РБ, ДКА РБ, ДКХ РБ, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і інш.

З’яўляецца адным з ініцыятараў і арганізатараў Міжнароднага фестывалю фартэпіянных дуэтаў «Duettissimo» (з 2008). Выконвае абавязкі арт-дырэктара Міжнароднага конкурсу юных музыкантаў “Палескі агеньчык” (з 2020). Арганізатар Адкрытага конкурсу фартэпіянных дуэтаў сярод студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2011).

Гастралявала ў Іспаніі, Францыі, Германіі, Галандыі, Латвіі, Малдове, Польшчы, Кітаі, ААЭ і іншых краінах. Прымала ўдзел у шматлікіх музычных фестывалях, у тым ліку «Магія раяля» (Мінск, Беларусь, 2011), «ХХ Міжнародным фестывалі зорак піянізму» (Ліепая, Латвія, 2012), VIII Міжнародным фестывалі Ю. Башмета (Мінск, Беларусь, 2013) , LVI міжнародным фестывалі сучаснай музыкі «Варшаўская восень» (Варшава, Польшча, 2013). Мае фондавыя запісы на Беларус. радыё. Член журы конкурсаў піяністаў і фартэпіянных дуэтаў. Праводзіла майстар-класы ў Францыі, Кітаі.

Сярод выхаванцаў – лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў А.Дземідзенка, А.Горушка, Г.Найдзёнак.

Навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць з’яўляецца часткай паслядоўнай і мэтанакіраванай работы ў сферы развіцця і папулярызацыі жанру фартэпіяннага дуэта. Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных навуковых канферэнцыях, публікуецца ў расійскіх і беларускіх выданнях з працамі, прысвечанымі фартэпіяннаму дуэту.

Кандыдацкая дысертацыя:

Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі: кампазітарская творчасць і выканальніцкая дзейнасць / Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. – Мінск, 2015.

Публікацыі:

Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі: манагр.— Мінск, 2017.

Артыкулы:

Навучальныя праграмы:

 Літаратура аб педагогу: