Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Алоўнікаў Ігар Уладзіміравіч

Пасада: Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (2006)
Ганаровае званне: Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998)
Адукацыя: Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага (1978, клас фартэпіяна праф. Я. У. Фліера і клас аргана праф. Л. І. Ройзмана); там жа – асістэнтура-стажыроўка (1980) пад кіраўніцтвам праф. М. С. Васкрэсенскага
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль, Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі


Нарадзіўся 5 лістапада 1954 у г.Мінску (БССР).

З 1980 з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. Дацэнт (з 1992), прафесар (з 1994). Загадчык кафедры (1987-1992). Адзін з арганізатараў і першы кіраўнік арганнага класа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999-2002). Кіруе творчай і навуковай працай асістэнтаў-стажораў і магістрантаў. Распрацаваў аўтарскія курсы «Гісторыя і тэхналогія фартэпіяннай транскрыпцыі», «Асновы выканальніцкай выразнасці на фартэпіяна», вучэбныя курсы для слухачоў ФПК і студэнтаў,

Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (IEAS) (2002). Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў (з 1987). Віцэ-прэзідэнт EPTA Belarus (з 1998).

Лаўрэат міжнародных і нацыянальных конкурсаў (Мінск, 1972; Вільнюс, 1972; Прага, 1972), I Усесаюзнага агляду творчай моладзі (Масква, 1983), Сусветнага фестывалю мастацтваў у Паўночнай Карэі (Пхеньян, 2001), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994).

З 1980 саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гастралюе як піяніст і арганіст у Расіі, Англіі, Германіі, Іспаніі, Польшчы, Кітаі, КНДР, Японіі і інш., выступае як з сольнымі фартэпіяннымі і арганнымі праграмамі, так і ў камерных ансамблях з вядомымі салістамі-інструменталістамі, а таксама з сімфанічнымі і камернымі аркестрамі (дырыжоры М. Янсанс, А. Чысцякоў, Л. Крэмер, Г. Праватараў, В. Дударава, А. Анісімаў і інш.). Рэпертуар адрозніваецца выключным жанрава-стылявым разнастайнасцю – ад музыкі ранняга Адраджэння да ўзораў XXI ст.

Найбольш значныя праекты: цыкл з 6 канцэртаў «Фантазіі для клавішных інструментаў» (арган, клавесін, фартэпіяна); «Тэатральныя старонкі ў гуках раяля» «Кінанастальгія ў гуках раяля», манаграфічныя канцэрты з твораў Й.Баха, Л. Бетховена, Ф. Шапэна, Р. Шумана, Ф. Ліста, Й. Брамса, рускіх класікаў, беларускіх кампазітараў. Арыгінальныя арганныя праграмы апошніх гадоў – «Шэсць стагоддзяў харала» і «Сем стагоддзяў свецкай музыкі», у якіх былі прадстаўлены сачыненні ад XIV ст. да нашых дзён. Важным бокам дзейнасці музыканта служыць прапаганда Нацыянальнай музычнай спадчыны (першы выканаўца фартэпіяннага канцэрта Л. Абеліёвіча; Другога, Трэцяга, Чацвёртага канцэртаў і Канцэртных варыяцый для фартэпіяна з аркестрам Г. Вагнера; фартэпіяннага канцэрта і Санаты-фантазіі «Спакуса» Г. Кароткінай і інш.).

Член спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1997-2009). Старшыня і член журы міжнародных конкурсаў выканаўцаў у Беларусі, Расіі, Украіне. З’яўляецца пастаянным старшынёй Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск» (1996, 2000, 2005, 2010, 2014, 2021), Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў імя Ўладзіміра Алоўнікава і Шматжанравага конкурсу імя А. Немціна ў Пярмі. Праводзіць майстар-класы ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Англіі, Японіі, Кітаі, Украіне, на Тайвані.

Сярод выхаванцаў – загадчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І. Аношка, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Т. Кім, лаўрэаты міжнародных конкурсаў В. Яфімава, І. Сяргей, А. Шыбаева, Г. Юхо, А. Сапега, В. Шацкая, М. Клімовіч, В. Макарава і інш.

Узнагароджаны: Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР (1987), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2014), Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь (2014); медалём Ф. Скарыны (2005); нагруднымі знакамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савета музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь (2007, 2012, 2014); юбілейным медалём Міжнароднага саюза музычных дзеячаў (2007); ордэнам Акадэміі музыкі Ўкраіны “За выдатныя дасягненні ў музычным мастацтве”; віншавальнымі лістамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004, 2012, 2014); падзякамі старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012).

Публікацыі:

  • «Партизанская быль»: (учебное переложение симфонической поэмы В. Оловникова) // Хрестоматия по истории бел. музыки. – Москва, 1987;
  • «О художественной ценности фортепианной транскрипции» // Фп. педагогика. – Минск, 1998;
  • «Специальное фортепиано: программа для слушателей повышения квалификации» – Минск, 2004;
  • Концертные транскрипции для фортепиано – Минск, 2009;
  • Концертная сюита из балета П. И. Чайковского «Лебединое озеро». – Москва, 2018;
  • Концертные транскрипции для фортепиано. – Москва, 2018;
  • «Символ всего исконно русского» // Мстислав Анатольевич Смирнов. Сборник статей и воспоминаний. – Москва, 2020.

Складальнік і музычны рэдактар (свыше 20 сборников белорусской фортепианной музыки) в т. ч:

  • «Пианист» (1982);
  • «Виртуоз» (1984, 1988);
  • «Сувениры» Е. А. Глебова (1989);
  • «Творы для фартэпіяна» Н. Орды (1997);
  • «Песня кахання» Я. Тарасевича (2002);
  • «Творы для фартэпіяна» Н. Равенского (2007);
  • Собрание сочинений для фортепиано Я. Тарасевича в 10 тетрадях (2014);
  • «Магія фартэпіяннага дуэта» (2020);
  • «Дзіцячы альбом» С. Монюшко (2022) и др.

Аўтар каля 100 канцэртных апрацовак для фартэпіяна, аргана, двух фартэпіяна, фартэпіяна ў 4 рукі музыкі І. Баха, В. Моцарта, І. Брамса, С. Франка, К. Сен-Санса, Д. Расіні, Ж. Бізэ, П. Сарасатэ , А. Пьяццоллы, М. Глінкі, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, сучасных беларускіх аўтараў.

Літаратура аб педагогу:

  • «Прадаўжальнік традыцый: гутарка з піяністам І. У. Алоўнікавым» // Мастацтва. – 1997. – № 1;
  • Ляшчэвіч, Л. Музыкант – гэта бясконцая здольнасць удасканальвацца // Мастацтва. – 1997. – № 12;
  • Короткина, А.И. Мои встречи с Игорем Оловниковым // Музычные і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. – 2005. – № 1;
  • Горбушина, И. Л. Специфика интерпретационного искусства Игоря Оловникова // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зб. арт. – Мінск, 2013. – Вып. 14;
  • Гарбушына, І. Ігар Алоўнікаў. Містыка гуку: гутарка з піяністам І. У. Алоўнікавым // Мастацтва. – 2014. – № 12;
  • «Оперные транскрипции И. Оловникова в концертной и просветительской деятельности пианиста» // Весці БДАМ. – 2016. – № 29;
  • Оношко, И.Ю. Репрезентация скрипичных произв. в транскрипторской деятельности И.В. Оловникова // Муз. культура Могилевщины: нац. традиции в творч., исполн. искусстве, педагогике: сб. материалов IV обл. науч.-практ. конф., Могилев, 2 нояб. 2016. – Могилев, 2017.

Штогод выступае з тэматычнымі лекцыямі-канцэртамі для юных музыкантаў Рэспублікі, чытае лекцыі ў сістэме павышэння кваліфікацыі педагогаў-піяністаў. Пастаянны ўдзельнік перадач Беларускага радыё і тэлебачання. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні.

pic pic pic