
Імя: Комар Ігар Анатольевіч
Пасада: Дэкан аркестравага факультэта, старшы выкладчык кафедры кампазіцыі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021, клас кампазіцыі Г.К.Гарэлавай); там жа магістратура (2022, пад кіраўніцтвам А.А.Ціхаміравай); там жа аспірантура (2025, пад кіраўніцтвам А.В.Куракінай).
Выкладаемыя дысцыпліны: Кампазіцыя, Кампазіцыя (факультатыў), Музычная форма, Інструментоўка, Сальфеджыа, Гісторыя аркестравых стыляў, Інавацыйныя працэсы ў жанрах прыкладной музыкі, Асновы музычна-інфармацыйных тэхналогій
Камар Ігар Анатольевіч нарадзіўся 28.03.1997 года ў г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь.
З 2020 года працуе ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (з 2022 года – выкладчык кафедры кампазіцыі, з 2024 – старшы выкладчык кафедры кампазіцыі). У 2022-2025 гадах кіраваў факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2025 года – дэкан аркестравага факультэта.
У 2018 годзе ў рамках Еўрапейскай праграмы крэдытнай мабільнасці “Erasmus+” прайшоў навучанне ў Латвійскай акадэміі музыкі імя Язэпа Вітола. З 2022 года з’яўляецца аспірантам кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (навуковы кіраўнік А.В.Куракіна). У 2023 годзе прайшоў стажыроўку ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава. У 2024 годзе прайшоў навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па праграме “Лічбавая культура і кампетэнцыі кіраўніка”.
Лаўрэат больш за 20 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па кампазіцыі (сярод якіх: ІІ Рэспубліканскі адкрыты конкурс юных і маладых кампазітараў імя Ю.У.Семяняка (Лаўрэат 2 прэміі; 2019, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск), VII Конкурс маладых кампазітараў памяці Альфрэда Шнітке і Святаслава Рыхтэра ў рамках XIV Зімовага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы (Лаўрэат II прэміі ў намінацыі “Фартэпіянае трыо, квартэт або квінтэт”; 2021, Расійская Федэрацыя, г. Сочы) і іншыя). З’яўляецца стыпендыятам і ўдзельнікам VII Міжнароднай музычнай акадэміі (дэпартамент кампазіцыі), якая адбылася 17–24 лютага 2022 года ў рамках XV юбілейнага Зімовага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы (2022, Расійская Федэрацыя, г. Сочы) і XII Міжнароднай акадэміі маладых кампазітараў (2022, Расійская Федэрацыя, г. Чайкоўскі).
Творы кампазітара выконваюцца на прэстыжных фестывалях сучаснай музыкі, такіх як: 28, 30 і 32 “Međunarodnа tribinа kompozitora” (2019, 2021, 2023, Рэспубліка Сербія, г. Бялград), “Велікапосныя канцэрты” (2020, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск), “Кампазітарскія чыткі” Саюза кампазітараў Расіі (2019, Расійская Федэрацыя, г. Масква), “Трамантана” (2022, 2024, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск) і іншых. Правёў аўтарскія канцэрты ў вялікай зале ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (04.04.2023, 13.12.2023), а таксама ў Малой зале імя Г.Шырмы ўстановы “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”.
Правёў шэраг майстар-класаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой: у наступных федэральных дзяржаўных бюджэтных адукацыйных устаноў вышэйшай адукацыі – “Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П.І.Чайкоўскага” (27.03.2023, Расійская Федэрацыя, г. Масква), «Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К.Глазунова” (18 і 21.04.2023, Расійская Федэрацыя, г. Петразаводск), “Саратаўская дзяржаўная кансерваторыя імя Л.В.Собінава” (13 і 15.05.2024, Расійская Федэрацыя, г. Саратаў); і інш. Уладальнік Падзячнага ліста Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага за правядзенне лекцыі і творчай сустрэчы са студэнтамі і педагогамі кансерваторыі, якія выклікалі вялікую цікавасць і зрабілі самае спрыяльнае ўражанне (ад 3 красавіка 2023 г. №490).
Аўтар шэрагу артыкулаў у навуковых выданнях у галіне санорнай тэхнікі кампазіцыі. Прымае актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, а таксама конкурсах (агульная колькасць – 30). Лаўрэат XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў (01.10.2022–01.03.2023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск). Прыняў удзел у V міжнародным кангрэсе таварыства тэорыі музыкі «Генетычныя супольнасці тэорыі музыкі: жанр, стыль, мова ў дынаміцы гісторыі» (02.04.2024–04.04.2024, Расійская Федэрацыя, г. Екацярынбург), а таксама XVII Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (17–19.09.2024, Расійская Федэрацыя, г. Уфа). Прыняў удзел у ролі эксперта ў фільме пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь “Культурны код” (2024).
Стыпендыят (2019, 2019, 2020, 2021) і ўладальнік спецыяльнай прэміі (2023) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама стыпендыят і ўладальнік заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019, 2022). Уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2024). У 2019 годзе стаў удзельнікам І Рэспубліканскага навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці. Уладальнік спецыяльнай прэміі ад выдавецтва “Chant du Monde” (Прэмія імя В.Я.Шабаліна) V Міжнароднага конкурсу маладых кампазітараў імя М.Я.Мяскоўскага, які праводзіўся ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (2018, Расійская Федэрацыя, г. Масква). Член праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”.
Творчыя дасягненні музыканта адзначаны падзякамі рэктара ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (“За мэтанакiраванасць пры авалоданнi прафесiяй i намаганнi па падтрымцы высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (2018, 2019, 2021, 2022), “За дасягненні ў навуковай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё музычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, падтрыманне высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (2024)).
Прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навукова-творчых мерапрыемстваў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, накіраваных на развіццё ў навучэнцаў цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці, росту творчай актыўнасці і папулярызацыі беларускай музычнай культуры.
Сярод вучняў лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных кампазітарскіх конкурсаў: Я. Салдаценка (Лаўрэат III прэміі III Рэспубліканскага адкрытага конкурсу юных і маладых кампазітараў імя Ю.У.Семяняка, і інш.), В. Бацула (Лаўрэат II ступені V Міжнароднага конкурсу кампазітараў сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў розных спецыяльнасцей музычных ВНУ «Fructus temporum»)
Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 Музычнае мастацтва: «Санорная кампазіцыя ў беларускай музыцы другой паловы ХХ – пачатку XXI стагоддзяў» (навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.В.Куракіна; установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» /г. Мінск, 2025 г./).