- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Комар Ігар Анатольевіч

Пасада: Выкладчык кафедры кампазіцыі, на якога ўскладзена кіраўніцтва факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, клас кампазіцыі Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай (2021); там жа магістратура (2022, навуковы кіраўнік –кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ала Анатольеўна Ціхамірава)
Выкладаемыя дысцыпліны: Паліфанія, Музычная форма, Інструментоўка, Чытанне і аналіз партытур, Кампазіцыя (факультатыў), Сальфеджыа, Інавацыйныя працэсы ў жанрах прыкладной музыкі, Камп’ютэрныя тэхналогіі ў кампазітарскай творчасці, Сучасныя тэндэнцыі кіраўніцкай дзейнасці музыканта, Гісторыя еўрапейскага музычнага мастацтва


Камар Ігар Анатольевіч нарадзіўся 28.03.1997 у г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь.

У 2016 годзе паступіў ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» на кафедру кампазіцыі ў клас Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай. У 2018 годзе ў рамках Еўрапейскай праграмы крэдытнай мабільнасці «Erasmus+» прайшоў трохмесячнае навучанне ў Латвійскай Акадэміі музыкі імя Язэпа Вітола. У 2021 годзе скончыў з адзнакай установу адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» па спецыяльнасці «кампазіцыя» (прысвоены кваліфікацыі «кампазітар», «выкладчык»). У 2022 годзе завяршыў навучанне ў магістратуры ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (прысвоена ступень «магістр» па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва»). З 2022 года – аспірант кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Віктараўна Куракіна).

З 2020 года працуе ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (з 2020 г. – на пасадзе спецыяліста факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі; з 2021 г. – на пасадзе метадыста факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у 2022 г. была прысвоена 2 кваліфікацыйная катэгорыя; з 2022 г. – выкладчык кафедры кампазіцыі, на якога ўскладзена кіраўніцтва факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі).

З 2021 года Ігар Анатольевіч паралельна працуе выкладчыкам на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», а з 2022 года – на падрыхтоўчым аддзяленні і кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». У яго кампетэнцыі ўваходзіць навучанне па праграме навучальных курсаў: «Беларуская музычная культура: асноўныя этапы гістарычнага развіцця (Х–XXI ст.)» і «Развіццё і ўдасканаленне кампазітарскай тэхнікі» (аўтарам навучальных праграм якіх ён з’яўляецца), а таксама правядзенне вучэбных заняткаў для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення па дысцыпліне «Гісторыя еўрапейскага музычнага мастацтва» і кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін па дысцыпліне «Сучасныя тэндэнцыі кіраўніцкай дзейнасці музыканта».

І.А.Комар з’яўляецца суразпрацоўшчыкам вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм бесперапыннага прафесійнага навучання рабочых (служачых) па прафесіі 7312-015 «Наладчык клавішных інструментаў» ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Камар Ігар Анатольевіч з’яўляецца чатыры разы стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2019, 2019, 2020, 2021), а таксама стыпендыятам і ўладальнікам заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019, 2022). Дасягненні І.А.Комара адзначаны падзякамі рэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» («за мэтанакіраванасць пры авалоданні прафесійнай і намаганні па падытрымцы высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (2018, 2019, 2021, 2022)).

І.А.Комар з’яўляецца лаўрэатам больш за 20 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па кампазіцыі, сярод якіх: Першы Міжнародны конкурс піяністаў і кампазітараў «DON GRAND PIANO “» лаўрэат 1 ступені ў намінацыі «кампазіцыя» і ўладальнік граматы Саюза кампазітараў Расіі «за змястоўнасць і яркую вобразнасць твораў» (Расійская Федэрацыя, г. Таганрог, 2019), ІІ Рэспубліканскі адкрыты конкурс юных і маладых кампазітараў імя Ю.У.Семянякі (лаўрэат 2 ступені; Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 2019), VII Конкурс маладых кампазітараў памяці Альфрэда Шнітке і Святаслава Рыхтэра ў рамках XIV зімовага Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы (лаўрэат II прэміі ў намінацыі «Фартэпіяннае трыо, квартэт або квінтэт»; Расійская Федэрацыя, г. Сочы, 2021), IV Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Мадэрн» (лаўрэат II ступені конкурсу на лепшае сачыненне для струннага квартэта; Расійская Федэрацыя, г. Саратаў, 2021) і іншыя. У 2019 годзе стаў удзельнікам I Рэспубліканскага навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці.

І.А.Комар з’яўляецца ўладальнікам спецыяльнай прэміі ад выдавецтва «Chant du Monde» (прэмія імя У.Я.Шебалина) V Міжнароднага конкурсу маладых кампазітараў імя М.Я.Мясковского, які праводзіўся ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (Расійская Федэрацыя, г. Масква, 2018), а таксама стыпендыятам і ўдзельнікам VII міжнароднай музычнай акадэміі (Дэпартамент кампазіцыі), якая адбылася 17–24 лютага 2022 года ў рамках XV юбілейнага зімовага Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы (Расійская Федэрацыя, г. Сочы, 2022) і XII Міжнароднай Акадэміі маладых кампазітараў у горадзе Чайкоўскім Пермскага краю (Расійская Федэрацыя, г. Чайкоўскі, 2022).

Творы маладога кампазітара выконваюцца на прэстыжных фестывалях сучаснай музыкі, такіх як: 28 і 30 «Međunarodnа tribinа kompozitora» (Рэспубліка Сербія, г. Бялград, 2019, 2021), «Велікапосныя канцэрты 2020. Адраджаем культурныя традыцыі»  (Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 2020), «Кампазітарскія чыткі» Саюза кампазітараў Расіі (Расійская Федэрацыя, г. Масква, 2019) і іншых. Аўтар музыкі да фільмаў: «Апошні патрон» (2015), «Паспець пачуць цішыню» (2016), «Пасажыры» (2018), «Камусьці патрэбныя словы» (2019), «Гэта я, Мінск» (2022) і іншыя.

І.А.Комар з’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў у навуковых выданнях у галіне санорнай тэхнікі кампазіцыі. Прымае актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, а таксама конкурсах (агульная колькасць – 13).

І.А.Комар прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навукова-творчых мерапрыемстваў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», накіраваных на развіццё ў навучэнцаў цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці, росту творчай актыўнасці і папулярызацыі беларускай музычнай культуры.

Сачыненні:

Аркестравыя творы:

Вакальна-інструментальныя творы:

Фартэпіяна сола:

Для двух фартэпіяна:

Вакальныя творы:

Камерна-інструментальныя сачыненні:

Музыка да фільмаў:

Навуковыя публікацыі: