Пасада: Загадчык навукова-даследчым аддзелам
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2009)
Навуковае званне: Дацэнт (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В.Луначарскага (1991) па спецыяльнасці «Музыказнаўства», клас кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Л.П.Касцюкавец; там жа пад кір. Л.П.Касцюкавец суіскальнік кафедры беларускай музыкі (1996)
Выкладаемыя дысцыпліны: Кіраўніцтва кандыдацкімі дысертацыямі
З 1995 – выкладчык-пагадзіннік на кафедры беларускай музыкі Беларускай акадэміі музыкі.
З 2011 г. – выкладчык, з 2013 г. – старшы выкладчык кафедры беларускай музыкі (штатны сумяшчальнік).
З 2014 – дацэнт кафедры беларускай музыкі, з 2017 – дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі (2020 2024 – сумяшчальнік).
З 01.09.2020 – загадчык навукова-даследчага аддзела.
Да 2021 г. з’яўлялася кіраўніком фальклорна-этнаграфічнай практыкі студэнтаў.
Займалася аблічбоўкай і каталагізацыяй аўдыёфонду Кабінета традыцыйных музычных культур БДАМ.
Удзельнічае ў рабоце экспертных камісій па абароне кандыдацкіх дысертацый.
З верасня 2015 па чэрвень 2017 г. – навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства Акадэміі.
Спецыялізуецца ў галіне беларускага музычнага фальклору. Сфера навуковых інтарэсаў Л.Ф.Баранкевіч звязана з беларускім музычным фальклорам, гісторыяй беларускай музыкі, музычнай медыявістыкай. Асноўныя напрамкі даследчай працы – духоўныя вершы вуснай і пісьмовай традыцый. Пастаянны ўдзельнік міжнародных канферэнцый памяці Л.С. Мухарынскай (Мінск, БДАМ). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, харавых фестываляў (Мінск, Гомель, Гродна, Масква, Санкт-Пецярбург, Новасібірск, Саратаў, Вільнюс, Вена, Адэса, Львоў і інш.). У розныя гады з’яўлялася вядучай радыёперадач, этнаграфічных канцэртаў, прэзентацый аб фальклорных экспедыцыях акадэміі музыкі.
Мае больш за 40 навуковых публікацый па пытаннях беларускіх духоўных вершаў, беларускага музычнага фальклору, музычнай медыявістыкі ў розных навуковых зборніках.
У 2023 годзе пад кіраўніцтвам Л. Ф. Баранкевіч было праведзена навуковае даследаванне “Навуковае палеаграфічнае апісанне музычных тэкстаў з рукапісных крыніц, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: крытэрыі адбору і стылістычны аналіз музычнага матэрыялу”, уключанае ў План навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага назначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У сваіх работах прыводзіць арыгінальнае вызначэнне духоўнага верша як віду народна-песеннай эпікі, дае яго сюжэтную жанравую класіфікацыю, вывучае музычна-паэтычную стылістыку розных фальклорных відаў і жанраў, называе лірніцкія школы, якія раней існавалі на тэрыторыі Беларусі. У дысертацыі прадставіла першы ў гісторыі беларускай этнамузыкалогіі зборнік фальклорных духоўных вершаў у партытурнай транскрыпцыі.
Л.Ф.Баранкевіч прапагандуе беларускую народную песенна-інструментальную творчасць у Рэспубліцы Беларусь і за яе мяжой.
Асноўныя публікацыі :
Састаўленне, навуковае рэдагаванне:
Удзел у рэдкалегіі:
Артыкулы:
Артыкулы ў энцыклапедыях:
Літаратура аб персаналіі: