Пасада: Дацэнт кафедры камернага ансабля
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас Т.П. Бодневай), там жа магістратура (2013, клас А.Б. Трасцянскага)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент(скрыпка), педагагічная практыка, прафесійна-арыентаваная практыка
Нарадзілася 28 лютага 1989 у г.Мінску (Беларусь).
З 2013 г. выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў БДАМ па сумяшчальніцтве, з 2021 г. па цяперашні час – на асноўнай працы ў БДАМ, дацэнт (2021).
2014-2021 гг. – артыст аркестра, вядучы майстар сцэны, канцэртмайстар сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
К.Я. Пукст – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў (V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў – удзельніц СНД (Беларусь); II Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя М.Ельскага (Беларусь); XIV Міжнародны конкурс імя М.Юдзінай (Расія); X Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага (Беларусь), I Міжнародны конкурс інструментальнага выканальніцтва імя Евы, Іосіфа і Сямёна Коган (Казахстан), 32-і мастацкі фестываль дружбы “Красавіцкая вясна” (КНДР).
Стыпендыят, лаўрэат і ўладальнік Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.Лаўрэат прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска (рашэнне Мінгарвыканкама ад 30.05.2008 №1206).
Мае ганаровую грамату Беларускага саюза кампазітараў за актыўны ўдзел у прапагандзе беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва (2008 г.).Мае падзяку рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за мэтанакіраванасць пры авалоданні прафесіяй, намаганні па падтрымцы высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2013 г.).Пераможца раённага конкурсу “Лідэр года – 2016” у намінацыі “Лідэр у галіне культуры”.Мае ганаровую грамату Мінскага гарадскога савета дэпутатаў за шматгадовую працу па патрыятычным выхаванні маладога пакалення і правядзенне цыкла дабрачынных мерапрыемстваў для ветэранаў вайны і працы (рашэнне прэзідыума Савета ад 20.03.2018 г., пратакол №2).
Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. З’яўляецца першым выканаўцам шматлікіх твораў беларускіх аўтараў. Мае фондавыя запісы з твораў беларускіх кампазітараў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ.
Сярод выхаванцаў К.Я. Пукст – лаўрэаты міжнародных конкурсаў А.Ялавая, Ю.Іванова, К.Савасцьянава, А.Пяшко (Місун).
Вучэбна-метадычныя выданні: