Кафедра спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва

Руднева Наталля Аляксандраўна

Пасада: Дацэнт кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Ганаровае званне: Народная артыстка Беларусі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1981 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы.


Н.А.Руднева з’яўляецца дацэнтам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуючы ў гэтай навучальнай установе з 01.09.2020. Стаж педагагічнай працы ў Акадэміі складае 18 гадоў, творчай – 40 год, агульны працоўны стаж – 45 гадоў.

Творчую дзейнасць Руднева Н.А. пачала ў 1972 г. у якасці артысткі хору Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ. З 1981 года па 2011 года з’яўлялася вядучай салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ. За гады працы ў тэатры (1981-2011 гг.) праспявала ўвесь вядучы рэпертуар для мецца-сапрана: больш за 40 оперных партый лірычнага, лірыка-драматычнага і драматычнага плана. Са спектаклямі і канцэртамі гастралявала ў краінах блізкага і далёкага замежжа, супрацоўнічала з найбуйнейшымі калектывамі Рэспублікі, вядучымі рэжысёрамі і дырыжорамі, выбітнымі музыкантамі свайго часу.

Найбагацейшы музычны, сцэнічны і жыццёвы вопыт Рудневай Н. А. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. У 1989-1993 гг. яна выкладала пастаноўку голасу на кафедры спеваў у Мінскім музычным вучылішчы ім. М. Глінкі. З 2003 па 2010 год Н.А.Руднева выкладала вакал у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У 2004 годзе была запрошана сумяшчальнікам на кафедру спеваў БДАМ, з 2018 года пераведзена ў штат. Валоданне велізарным рэпертуарам (як оперным, так і камерна-вакальным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная праца з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход  да педагогікі. З 2011 па 2018 год Н. А.Руднева з’яўлялася кіраўніком групы стажораў НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У педагагічнай працы  Н.А. Руднева шырока выкарыстоўвае розныя метады навучання, якія спрыяюць творчаму мысленню вучняў, іх ініцыятыўнасць, самастойнасць, (аналіз і самааналіз, вітаецца прысутнасць студэнтаў на занятках сваіх аднагрупнікаў старэйшых і малодшых курсаў, ставяцца праблемныя пытанні і задачы, праводзіцца аналітычны разбор спеваў іншых студэнтаў, студэнты далучаюцца да правядзення часткі ўрока пад наглядам выкладчыка, праводзіцца параўнанне розных выканальніцкіх трактовак аднаго і таго ж твора, і г.д.).

У класе Н.А.Рудневой займаюцца як беларускія, так і замежныя студэнты. Н.А.Руднева таксама кіруе навучаннем магістрантаў. Студэнты класа Н. А. Рудневай прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах, супрацоўнічаюць з сучаснымі беларускімі аўтарамі. Многія студэнты класа неаднаразова заваёўвалі званне лаўрэатаў і дыпламантаў на нацыянальных і міжнародных конкурсах. Сярод выпускнікоў класа Галіна Сакольнік – салістка Белдзяржфілармоніі, Марына Змітровіч – салістка НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Крысціна Мікалаева – выкладчык сольных спеваў на кафедры харавога дырыжыравання БДАМ.

За высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі Н.А.Руднева неаднаразова ўзнагароджвалася спецыяльнымі дыпломамі і граматамі (у гарадах Расіі, Украіны, ЗША, Кітая, Казахстана).

Член Саюза тэатральных дзеячаў з 1985 г. за вялікі ўклад у прапаганду беларускага вакальнага мастацтва Н.А.Руднева ўзнагароджана прэміяй ім. Л.П.Александроўскай (1997), ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры (2001), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі (2013). Заслужаная артыстка Беларусі (1994), Народная артыстка Беларусі (1999).

pic pic pic