У розны час (1950 – 1980 гг.) кафедру ўзначальвалі Ірына Аляксандраўна Цвятаева, Ігар Пятровіч Палівода, Анастасія Аляксандраўна Данільчук-Гнацюк, Эла Аляксееўна Дулевіч, Валерый Феліксавіч Мінянкоў, Уладзімір Міхайлавіч Зарэцкі, Уладзімір Дзмітрыевіч Кокушкін, Алла Іванаўна Хімчанка. Выкладчыкі кафедры імкнуліся ўдасканальваць методыку правядзення заняткаў па класе фартэпіяна, узбагачаць педагагічны рэпертуар, павышаць экзаменацыйныя патрабаванні, развіваць выканальніцкую практыку праз папулярызацыю акадэмічных і адкрытых канцэртаў студэнтаў кафедры.
Апошнія тры дзесяцігоддзі з 1991 года кафедрай кіруе выдатны педагог, удумлівы музыка, выканаўца, прафесар Барыс Ісакавіч Спектар. (У 1997 годзе кафедра “агульнага фартэпіяна” была перайменавана ў кафедру “фартэпіяна”). Да нядаўняга часу вялікую колькасць гадоў на кафедры працавалі вопытныя, шырока эрудзіраваныя спецыялісты, захопленыя сваёй справай настаўнікі: кандыдат педагагічных навук, дацэнт Юлія Барысаўна Навасёлава, дацэнты Марына Іосіфаўна Ахвердава, Барыс Міхайлавіч Бергер, старшыя выкладчыкі Таццяна Міхайлаўна Міняева, Наталля Іванаўна Клімава.
Цяпер аснову кафедры фартэпіяна складае трывалы, творчы педагагічны калектыў, які захоўвае і памнажае прафесійныя і этычныя прынцыпы беларускай фартэпіяннай школы: прафесар Барыс Ісакавіч Спектар, дацэнты Вольга Уладзіміраўна Карасёва, Наталля Генадзеўна Кірдань, Ірына Рабертаўна Целяпнёва, Наталля Наталля Пятроўна Каральчук, старшыя выкладчыкі Ірына Пятроўна Кузаўкова, маладыя, перспектыўныя старшыя выкладчыкі Таццяна Уладзіміраўна Віторская, Юлія Мікалаеўна Ганчарук.
Многія выкладчыкі кафедры з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі Рэспубліканскіх, Усесаюзных, Міжнародных конкурсаў (Б.І. Спектар, А.В. Карасёва, Н.Г. Кірдань, І.Р. Целяпнёва, Н.В. Сазановіч, Т.І. Шацкая, Н.П. Каральчук)
Для падтрымання высокага ўзроўню зацікаўленасці і актыўнасці студэнтаў усіх спецыяльнасцей у асваенні разнастайных твораў шырокага фартэпіяннага рэпертуару, розных форм работы ў класе, рэгулярна праводзяцца кафедральныя конкурсы на лепшае выкананне класічнай санаты, фартэпіянных дуэтаў і ансамбляў, мастацтва акампанементу. У 2021 годзе кафедрай фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сумесна з кафедрай агульнага курса фартэпіяна Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова быў арганізаваны і праведзены І Міжнародны конкурс выканаўцаў на фартэпіяна “Карэлія-Беларусь” для навучэнцаў сярэдніх музычных навучальных устаноў і студэнтаў музычных ВНУ розных спецыяльнасцей.
Педагогі кафедры запрашаюцца для ўдзелу ў рабоце журы Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў: прафесар Б.І. Спектар – РФ (г. Масква, г. Екацярынбург, Рэспубліка Татарстан – г. Казань), Рэспубліка Казахстан (г. Нур-Султан (Астана)), Рэспубліка Беларусь (г. Мінск); дацэнт Н.Г. Кірдань – РФ (г. Масква), Рэспубліка Беларусь (г. Мінск); дацэнт Н.В. Сазановіч – Рэспубліка Беларусь (г. Мінск);