Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых

ВАСІЛЕЎСКІ ДЗМІТРЫЙ ВАЛЕР’ЕВІЧ

Пасада: Метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дарослых
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2023, клас акардэона Л.В.Скачко)


Васілеўскі Дзмітрый Валер’евіч нарадзіўся 21.02.2000 года ў г. Баранавічы, Рэспублікі Беларусь.
У 2018 годзе скончыў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (клас акардэона Л.В.Пажарыцкай), у 2023 годзе — установу адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (клас акардэона Л.В.Скачко). З 2023 года з’яўуляецца студэнтам Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Уладальнік заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2015), стыпендыят Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2022), узнагароджаны граматай Мінскай гарадской арганізацыей грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (2019), граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «За асабісты ўклад у павышэнні аўтарытэту прафсаюзнага руху, бездакорную працу, грамадскую дзейнасць у рамках прафсаюзнага руху Цэнтральнага раена г. Мінска» (2023), падзякай рэктара «За актыўны ўдзел у ажыцяўленні дзяржаўнай маладзежнай палітыкі і асабісты ўклад у рэалізацыю маладзежных грамадска значных ініцыятыў» (2023).

Дзмітрый Валер’евіч з’яўляецца старшыней пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» Беларускага прафессійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
З 2023 года працуе метадыстам цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

 

pic pic pic