- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

ВАСІЛЕЎСКІ ДЗМІТРЫЙ ВАЛЕР’ЕВІЧ

Пасада: Начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2023, клас Л.В.Скачко), Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2026)


Нарадзіўся 21.02.2000 года ў г.Баранавічы (Рэспубліка Беларусь).
У 2018 годзе скончыў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (клас акардэона Л.В.Пажарыцкай), у 2023 годзе — установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (клас акардэона Л.В.Скачко), у 2026 годзе — Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць “Дзяржаўнае кіраванне і права”).
З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Уладальнік заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы таленавітай моладзі (2015), стыпендыят Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2022), узнагароджаны граматай Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (2019), граматай Цэнтральнага раённага г.Минска аб’яднання арганізацый прафсаюзаў “За асабісты ўклад у павышенне аутарытэту  прафсаюзнага руху, бездакорную працу, грамадскую дзейнасць у рамках прафсаюзнага руху Цэнтральнага раёна г.Мінска” (2023), падзякай рэктара “За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна значных маладзёжных ініцыятыў” (2023), падзякай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму “За актыўную і эфектыўную дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, рэалізацыю праграм Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму” (2024), лістом падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2025).
Дзмітрый Валер’евіч з’яўляецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.