Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч

Пасада: Дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў (валторна)
Вучонае званне: Дацэнт (2022)
Адукацыя: Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1973)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, методыка выкладання спецыяльнага інструмента, азнаямленчая практыка, выканальніцкая практыка


Нарадзіўся 5 ліпеня 1948 у  Мінску (Рэспубліка Беларусь).

З 1998 года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў (з 2007 – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў).

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ім падрыхтавана больш за 52 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і 9 магістрантаў.

У.I. Тарашкевіч вядзе актыўную педагагiчную i арганізацыйную дзейнасць на кафедры, накіраваную на ўдзел студэнтаў у тэматычных канцэртах, творчых праектах і фестывалях акадэміі музыкі, а таксама ў творчых мерапрыемствах музычных каледжаў  Рэспублікі Беларусь.

Студэнты яго класа з’яўляюцца пераможцамі шматлікіх міжнародных конкурсаў: Смаль А. – лаўрэат міжнароднага конкурсу імя Я.Кока (1 прэмія, г. Кішынёў, Малдова, 2010); Чырык Р. – лаўрэат міжнароднага конкурсу імя Я. Кока (1 прэмія і спецыяльны прыз за лепшае выкананне твора малдаўскага кампазітара); Кунц П. (1 прэмія), Белакурскі А. (2 прэмія), Сівакоў Я. (2 прэмія) – лаўрэаты Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах «Сурмы Украіны» (Чарнаўцы, Украіна, 2017); Кунц П. – дыпламант Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на медных духавых інструментах (г. Гданьск, Польшча, 2017), а таксама лаўрэат 2-ой прэміі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Санорум» (г. Каўнас, Літва, 2017); Белакурскі А. – лаўрэат 2 прэміі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Я. Кока (Кішынёў, Малдова, 2018).

Публікацыi:

Сааўтар навучальных праграм:

  • «Ансамбль», 2016.
  • «Камерны ансамбль», 2016.
  • «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», 2016.

Курсы лекцый, перакладання:

  • Зборнік лекцый для слухачоў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Валторна: гісторыя інструмента і сучасная выканальніцкая практыка» (Мінск, 2021, 67 с.);
  • Зборнік перакладаў для валторны і фартэпіяна (Мінск, 2021, 30 с.)

Узнагароды:

  • Медаль «За працоўную доблесць» (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22.08.1986 года); Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь («За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры», Рашэнне калегіі Міністэрства ад 29.09.98 № 8 п.4).
pic pic pic