Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Кліндухова Людміла Міхайлаўна

Кліндухова Людміла Міхайлаўна

Пасада: Прафесар кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Вучонае званне: Прафесар (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983), асістэнтура-стажыроўка пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас В. М. Снегірова)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, прафесійна-арыентаваная практыка, методыка выкладання спецыяльнага инструмента; ударныя інструменты: гісторыя і сучасны стан; сучасная музыка для ўдарных інструментаў


Нарадзілася 23 красавіка 1957 года ў вёсцы Дубечна (Старавыжаскі р-н, Валынская вобласць, Украіна).

З 1985 года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыи імя А. В. Луначарскага. З 1991 – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў, з 2018 – загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1999).

Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі Беларускіх перкусіяністаў (з 2000).

Кліндухова Л.М. – высокапрафесійны музыкант, вядомы выкладчык па класе ўдарных інструментаў, які ўнёс значны ўклад у стварэнне і развіццё нацыянальнай школы ўдарных інструментаў. Яе прафесійны аўтарытэт у галіне сучаснай перкусіі (музычных ударных інструментаў) шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

 Навучальныя праграмы:

  •  «Методыка выкладання спецыяльнага інструмента», 2016;
  •  «Спецыяльны інструмент», 2016;
  •  «Вывучэнне роднасных інструментаў», 2016;
  •  «Ударныя інструменты: гісторыя і сучасны стан», 2014;
  •  «Ансамбль», 2016;
  •  «Камерны ансамбль», 2016;
  •  «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», 2016;
  •  «Сучасная музыка для ўдарных інструментаў», 2017;
  • «Спецыяльны інструмент» (для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення БДАМ), 2016;
  • «Праграма прафесійна-арыентаваная (пераддыпломная) практыка», 2017;
  • «Выканальніцкая практыка», 2017;
  • «Сольнае выкананне канцэртнай праграмы. Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі», 2017;
  • «Камерны ансамбль. Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі», 2017.
  • Вучэбна-метадычныя комплексы:
  • «Спецыяльны інструмент», 2013;
  • «Методыка выкладання спецыяльнага інструмента», 2013;
  • «Вывучэнне роднасных інструментаў», 2013;
  • «Ударныя інструменты: гісторыя і сучасны стан», 2015;
  • «Ансамбль», 2016;
  • «Камерны ансамбль», 2016;
  • «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», 2016.

Выдадзены:

  • «Зборнік твораў беларускіх кампазітараў для ўдарных інструментаў», 2013;
  • Падручнік «Ударныя музычныя інструменты», 2018.

Навуковыя артыкулы:

  • Л.М. Кліндухова. Ударныя інструменты як музычны феномен // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навука-тэарэтычны часопіс. – 2015. – Вып. 26.  – С. 165-168.
  • Л.М. Кліндухова. Аб класіфікацыі ўдарных інструментаў // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навука-тэарэтычны часопіс.  – 2015. – Вып. 27. – С. 76-79.
  • Л.М. Кліндухова. Ударныя інструменты ў Еўрапейскім оперным і сімфанічным аркестры // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2016. – Вып. 39. – С. 131-140.
  • Л.М. Кліндухова. Аб творчых дасягненнях школы выканальніцтва на ўдарных інструментах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2017. – Вып. 31. – С. 82-84.
  • Л.М. Кліндухова. Сучасная музыка для ўдарных інструментаў як вучэбная дысцыпліна //  Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2019. – Вып. 35. – С. 85-91.

Творчая праца:

Зборнік твораў:

  • Л.М. Кліндухова. Творы беларускіх кампазітараў для ўдарных інструментаў. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. – 2013. – 74 с.

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падрыхтавана больш за 30 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Сярод іх Раман Ждановіч, Дзмітрый Ларкоў, Аляксей Малішэўскі, Юрый Шаблоўскі, Яўген Шэпелеў, Павел Гурбо, Антон Шынкарэнка, Сяргей Буранаў, Арам Бекназаран.

Кліндухова Л.М. тройчы адзначана Граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана: Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай культурнай палітыкі, плённую працу і высокае прафесійнае майстэрства» (2013); Ганаровай граматай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «За прафесійныя дасягненні і ўклад у выхаванне творчай моладзі» (2016); Ганаровай граматай Міністэрства Рэспублікі Беларусь «За шматгадавую плённую працу, высокі прафесіяналізм i значны ўклад у развiцце нацыянальнай культуры»  (2017)

pic pic pic