- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кліндухова Людміла Міхайлаўна

Пасада: Загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Вучонае званне: Прафесар (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983), асістэнтура-стажыроўка пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас В. М. Снегірова)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, прафесійна-арыентаваная практыка, методыка выкладання спецыяльнага инструмента; ударныя інструменты: гісторыя і сучасны стан; сучасная музыка для ўдарных інструментаў


Нарадзілася 23 красавіка 1957 года ў вёсцы Дубечна (Старавыжаскі р-н, Валынская вобласць, Украіна).

З 1985 года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыи імя А. В. Луначарскага. З 1991 – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў, з 2018 – загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1999).

Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі Беларускіх перкусіяністаў (з 2000).

Кліндухова Л.М. – высокапрафесійны музыкант, вядомы выкладчык па класе ўдарных інструментаў, які ўнёс значны ўклад у стварэнне і развіццё нацыянальнай школы ўдарных інструментаў. Яе прафесійны аўтарытэт у галіне сучаснай перкусіі (музычных ударных інструментаў) шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

 Навучальныя праграмы:

Выдадзены:

Навуковыя артыкулы:

Творчая праца:

Зборнік твораў:

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падрыхтавана больш за 30 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Сярод іх Раман Ждановіч, Дзмітрый Ларкоў, Аляксей Малішэўскі, Юрый Шаблоўскі, Яўген Шэпелеў, Павел Гурбо, Антон Шынкарэнка, Сяргей Буранаў, Арам Бекназаран.

Кліндухова Л.М. тройчы адзначана Граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана: Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай культурнай палітыкі, плённую працу і высокае прафесійнае майстэрства» (2013); Ганаровай граматай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «За прафесійныя дасягненні і ўклад у выхаванне творчай моладзі» (2016); Ганаровай граматай Міністэрства Рэспублікі Беларусь «За шматгадавую плённую працу, высокі прафесіяналізм i значны ўклад у развiцце нацыянальнай культуры»  (2017).