Кафедра баяна і акардэона

Бутар Сяргей Генадзьевіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2015) па класе баяна М.І. Булы, там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2016)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль, Акампанемент, Выканальніцкая практыка, Педагагічная практыка


Нарадзіўся 15 снежня 1990 года ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл., Рэспубліка Беларусь.

З 2015 года – выкладчык кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве), з 2016 года – на асноўнай працы.

С.Г. Бутар вядзе канцэртную дзейнасць, выступаючы ў якасці саліста і артыста ансамбля ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама за яе межамі. Займаецца стварэннем перакладаў фартэпіяннай і скрыпічнай літаратуры для баяна (сола, у ансамблі).

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча (Беларусь, г. Гродна, 2009), міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў: Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў – удзельніц СНД (Казахстан, г. Астана, 2012); “Кубак Белагор’я” (Расія, г. Белгарад, 2008); “Кубак Поўначы” імя А.Л. Рэпнікава (Расія, г. Петразаводск, 2013); “Петра-Паўлаўскія асамблеі” (Расія, г. Санкт-Пецярбург, 2013, сола і ў складзе дуэта); «Кубак Саюзнай дзяржавы і краін СНД» (Расія, г. Масква, 2014), Міжнародны конкурс баяністаў і акардэаністаў (Германія, г. Клінгенталь, 2016, у складзе дуэта).

Уладальнік заахвочвальнай прэміі (2009, 2015, 2017), Стыпендыят (2010), лаўрэат і ўладальнік Гранд-прэміі (2013) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Магістарская дысертацыя: Канцэрт №3 для гатова-выбарнага баяна, камернага аркестра і ўдарных інструментаў як адлюстраванне стылю кампазітара (навуковы кіраўнік В.А.Чабан; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, г. Мінск, 2016).

Сярод выхаванцаў – лаўрэаты міжнародных конкурсаў А. Ермакоў, Н. Ломец, Хэ Хайфэн; лаўрэаты міжнародных конкурсаў у складзе дуэта: Т. Грышкоўскі і І. Усава.

Аўтар даклада на студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Музычная адукацыя ў гістарычнай рэтраспектыве: погляд маладых даследчыкаў” (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2015).

pic pic pic