Аркестравыя калектывы

Мандалінна – гітарны аркестр

У верасні 2022 года па ініцыятыве кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і кафедры струнных народных інструментаў быў арганізаваны мандалінна-гітарны аркестр. Падобныя калектывы маюць багатую гісторыю і карыстаюцца папулярнасцю ва ўсім свеце.
У складзе аркестра Беларускай акадэміі музыкі: мандаліны, мандалы, мандалончэла, гітары, кантрабас, раяль (клавесін), флейта.
Рэпертуар уключае ў сябе арыгінальныя творы для мандалінна-гітарнага аркестра, перакладання твораў эпохі барока, рамантызму, а таксама музыку сучасных заходнееўрапейскіх і беларускіх кампазітараў. Мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра быў запрошаны вядомы музыкант, домрыст, мандалініст, дырыжор, аранжыроўшчык, уладальнік медаля Францыска Скарыны Яраслаў Аляксандравіч Валасюк.
За першы год свайго існавання аркестр выступіў з рознымі праграмамі, у залах акадэміі.
Цікавая праграма і ўнікальнае гучанне калектыву было ацэнена слухачамі па вартасці.
З верасня 2023 года мастацкім кіраўніком і дырыжорам з’яўляецца домрыст і мандалініст, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выпускнік акадэміі па класе Мікалая Мікалаевіча Марэцкага, саліст Белдзяржфілармоніі Дзмітрый Ігаравіч Цітоў.

 

pic pic pic