Значную ролю ў канцэртнам жыцці Акадэміі і рэспублікі выконваюць творчыя калектывы: сімфанічныя аркестры, камерны аркестр, духавы аркестр, аркестры рускіх і беларускіх народных інструментаў, акадэмічны канцэртны хор, духавыя ансамблі, якія актыўна гастралююць. Творчыя студэнцкія калектывы Акадэміі атрымалі прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.