Аб акадэміі

Ідэалагічная работа

 


Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі рэалізуецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і праводзіцца ў рамках дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Ідэалагічная работа арыентавана на засваенне студэнцкай моладдзю асноватворных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, і фарміраванне актыўнай грамадзянскай і асобаснай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.

Структура сістэмы кіравання ідэалагічнай і выхаваўчай работы

Ва УВА ўкараняюцца новыя канцэптуальныя ідэі развіцця студэнцкага самакіравання. Гэтыя ідэі звязаныя з падрыхтоўкай маладых спецыялістаў, адукацыя якіх адпавядае сучасным патрабаванням сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на рынку працы, дзе запатрабаванымі аказваюцца спецыялісты з такімі асобаснымі якасцямі, як кампетэнтнасць, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць, талерантнасць, крэатыўнасць, адаптыўнасць, добразычлівасць, працаздольнасць.

На ўзмацненне патрыятычнага выхавання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі накіраваны ўвесь комплекс грамадзянска-палітычных, агульнаакадэмічных мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Дня горада, Дня Маці, Дня Бацькі, Дня абаронцы Айчыны, Дня Перамогі, Дня Канстытуцыі, Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, а таксама дзён факультэтаў, свята прысвячэння ў першакурснікі і інш. У якасці інфармацыйнага забеспячэння ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу ў навучальных карпусах і інтэрнаце перыядычна абнаўляюцца стэнды «Ідэалагічная праца», «Здаровы лад жыцця», «Сацыяльна-псіхалагічная служба інфармуе», у электронным варыянце выходзіць газета «Беларускі музыка». Рэгулярна абнаўляецца рубрыка сайта «Прафілактычная работа». Кожны трэці чацвер месяца ў Акадэміі праходзяць дні інфармавання па тэмах, рэкамендаваных Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі і студэнты прымаюць актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскіх мерапрыемствах, удзельнічаюць у патрыятычных гарадскіх акцыях грамадзянскай і патрыятычнай накіраванасці. Аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з куратарамі студэнцкіх груп арганізуюць экскурсіі і паходы ў музеі і іншыя культурна-гістарычныя месцы Мінска і Беларусі. Сярод іх – удзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, сярод якіх:

  • экскурсіі ў Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, у Дзяржаўны музей беларускай літаратуры, у Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы”, Музей гісторый горада Мінска, у Нацыянальную бібліятэку, экскурсіі па Мінску “Ход стагоддзяў” і “Сляды гісторыі”, экскурсіі ў Нясвіж, Мір, па замках і касцёлах Гродзенскай вобласці;
  • урачыстае ўскладанне кветак на плошчы Перамогі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, наведванне мемарыяльнага комплексу “Востраў мужнасці і смутку”, удзел у дэманстрацыі працоўных 1 мая;
  • віншаванне з Днём маці, Днем бацькі жанчын-маці і мужчын-бацькоў, якія працуюць у Акадэміі;
  • цырымоніі адкрыцця і закрыцця міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»;
  • удзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Закон аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь №301-3 ад 05.07.2004
Рэкамендацыі па выкарыстанню дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі


Даведачная інфармацыя аб Рэспубліцы Беларусь

Афіцыйны сайт аб Рэспубліцы Беларусь: https://www.belarus.by
Спецыяльны раздзел на афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: http://www.president.gov.by/

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб
Дзяржаўны сцяг
Дзяржаўны гімн
Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь – сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту


ДАКУМЕНТАЦЫ

Комплексны ПЛАН ІВР на 2022/2023 навучальны год
Республиканский список экстремистских материалов


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»

Закон Рэспублікі Беларусь «аб недапушчэнні нацызму»


АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА

pic pic pic