(нар. 1958)
Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2023)
Савецкі і расійскі піяніст, музычны педагог. Прафесар (2003). Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2001). Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (2010). Ганаровы прафесар Таджыкскай нацыянальнай кансерваторыі.
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1958 года ў горадзе Сталінабад (Душанбэ) Таджыкскай ССР. У 1982 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І. Чайкоўскага (клас прафесара У. А. Натансона); у 1987 – асістэнтуру-стажыроўку там жа (клас народнага артыста РФ, прафесара В. У. Касцельскага). У 2005 годзе прайшоў стажыроўку ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ў народнага артыста СССР, прафесара Н. А. Пятрова.
У 1987–1992 вёў спецыяльны клас у Свярдлоўскім музычным вучылішчы (каледжы) імя П. І. Чайкоўскага. З 1984 года В.Дз. Шкарупа – выкладчык Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.П. Мусаргскага. З 1996 года – дацэнт, з 2003 – прафесар. З 2011 года па цяперашні час займае пасаду рэктара кансерваторыі.
В.Дз. Шкарупа вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ім праведзены канцэрты ў гарадах Расіі і за мяжой: у Беларусі, Кітае, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Таджыкістане і інш. Рэпертуар піяніста складаюць 17 сольных праграм і 20 канцэртаў з аркестрам. На рахунку В.Дз. Шкарупы ўдзел у больш чым 30 фестывалях, у тым ліку «Piano-forum» (Казань, 1993), «Мінская вясна» (1993), «Памяці Ф. Шаляпіна» (Хельсінкі, 1993), «Маскоўская восень» (2002), Міжнародныя фестывалі ў Душанбэ (2008–2011) і інш.
В.Дз. Шкарупа паспяхова праводзіць майстар-класы ў расійскіх і замежных музычных навучальных установах.
Сярод яго вучняў 19 лаўрэатаў і 14 дыпламантаў міжнародных конкурсаў у Італіі, Іспаніі, Францыі, Чэхіі, Партугаліі і інш. Сярод выхаванцаў – лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Мярзлоў.
Узнагароды:
Інфармацыйныя і дадатковыя рэсурсы:
сайт Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.П. Мусаргскага