Музыказнаўца. Прафесар, доктар мастацтвазнаўства (1992).
Загадчык кафедры тэорыі музыкі Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, рэктар кансерваторыі (2001-2004, з 2009 да г.ч.).
Міністр культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі (2004-2008).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (2004). Прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў. Член Саюза кампазітараў Расіі.
Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Аляксандр Сяргеевіч Сакалоў нарадзіўся 08.08.1949 у г. Ленінградзе. Выхоўваўся ў доме дзеда, вядомага рускага пісьменніка І.С. Сакалова-Мікітава. У 1973 г. скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю, там жа ў 1979 г. аспірантуру па спецыяльнасці «музычнае мастацтва». З 1980 г. – кандыдат мастацтвазнаўства (дысертацыя «О роли звукового материала в системе музыкальных средств»). З 1992 г. – доктар мастацтвазнаўства (дысертацыя «Музыкальная композиция ХХ века: диалектика творчества»).
Навуковая, творчая, педагагічная, адміністрацыйная дзейнасць А. Сакалова непарыўна звязана з Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыяй. З 1992 па 2001 г. ён з’яўляўся прарэктарам па навуковай рабоце; на дадзены момант – прафесар кафедры тэорыі музыкі, з 1996 г. – загадчык кафедры; у 2001-2004 гг. і з 2009 да гэтага часу – рэктар; узначальвае Вучоны савет кансерваторыі.
Асноўная сфера навуковых інтарэсаў музыказнаўцы звязана з сучаснай музычнай культурай і праблемамі аналізу музыкі ХХ стагоддзя. Гэтай тэматыцы прысвечана звыш 60 навуковых прац (кніг, артыкулаў, навучальных дапаможнікаў), у якіх асвятляюцца новыя аспекты ўзаемасувязяў музыкі з філасофіяй і эстэтыкай, псіхалогіяй і семіётыкай, з музычнай акустыкай.
Манаграфіі аўтара:
Па ініцыятыве А. Сакалова ў Маскоўскай кансерваторыі ўведзены новыя праграмы навучання для аспірантаў аркестравага, дырыжорска-харавога факультэтаў, спецыяльна арыентаваныя на праблематыку сучаснай музыкі, створаны новыя творчыя калектывы, у тым ліку Камерны хор Маскоўскай кансерваторыі.
А. Сакалоў выступае з дакладамі на навуковых сімпозіумах і канферэнцыях, прымае ўдзел у рабоце экспертных саветаў і буйных дабрачынных фондаў, з’яўляецца членам журы і аргкамітэтаў шэрагу міжнародных музычных конкурсаў, сярод якіх – Міжнародны конкурс піяністаў імя С.В. Рахманінава (ЗША, 2002), XII–XV Міжнародны конкурс імя П.І. Чайкоўскага (Расія), Міжнародны юнацкі конкурс імя П.І. Чайкоўскага (Японія).
На працягу многіх гадоў А. Сакалоў вядзе музычна-крытычную, асветніцкую і арганізатарскую працу ў якасці члена Саюза кампазітараў і Музфонду Расіі.
У перыяд з 2004 па 2008 г. займаў пасаду Міністра культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі.
А. Сакалоў – старшыня Савета рэктараў кансерваторый Расійскай Федэрацыі, Савета рэктараў кансерваторый дзяржаў – удзельніц СНД, Таварыства тэорыі музыкі Расійскай Федэрацыі, Праўлення Маскоўскага музычнага таварыства, Міжнароднага саюза музычных дзеячаў, прэзідэнт Савета Усерасійскай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Таксама мае членства ў шэрагу арганізацый (Саюз кампазітараў, Музфонд Расіі, Савет па музычнай адукацыі і Савет па навуцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і інш.).
Аляксандр Сяргеевіч Сакалоў з’яўляецца сапраўдным членам шэрагу расійскіх і міжнародных акадэмій, ганаровым доктарам і прафесарам многіх універсітэтаў і акадэмій Еўропы і Азіі. Сярод іх: Сеульскі нацыянальны ўніверсітэт (Карэя), Казахская нацыянальная Акадэмія Музыкі (Астана), Універсітэт Сакуё (Японія), Goldsmith University (Вялікабрытанія), Усходне-Сібірская дзяржаўная акадэмія культуры і мастацтваў (Улан-Удэ), Універсітэт Улан-Удэ (Бурація), Казахская нацыянальная кансерваторыя (Алматы), Расійская акадэмія мастацтваў, Royal College of Music (Вялікабрытанія), Расійская Акадэмія Мастацтваў, Кыргызская нацыянальная кансерваторыя, Шэньянская кансерваторыя музыкі (Кітай), Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
Ганаровыя званні і ўзнагароды:
Шматгадовая разнастайная прафесійная і грамадская дзейнасць А. Сакалова была адзначана мноствам айчынных і замежных узнагарод і знакаў адрознення. Сярод іх званні і ўзнагароды: