Аркестравыя калектывы

Сімфанічны аркестр опернай студыі

Студэнцкі сімфанічны аркестр опернай студыі быў створаны ў студзені 2012 г. па ініцыятыве рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі К.М. Дулавай. З моманту заснавання калектывам кіравал выпускнік Акадэміі, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Андрэй Іваноў. У верасни 2015 года калектыў узначаліў Уладзімір Авадок.

У склад калектыву ўваходзяць таленавітыя студэнты, лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Многія з іх ужо вядомы беларускім слухачам як сольныя выканаўцы. Малады аркестр вядзе актыўную канцэртную дзейнасць: так, на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 2012–2014-х гг. адбыліся выступленні ў рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, у красавіку 2013 г. – у канцэрце “Сузор’е маладых талентаў” са студэнтамі-салістамі, у дні святкавання 80-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 11 снежні 2012 г. – на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета сумесна з вядучымі артыстамі беларускай опернай сцэны. Калектыў рэгулярна выступае ў Акадэміі з разнастайнымі праграмамі ў рамках цыкла “Акадэмікі музіцыруюць”; прымае ўдзел у дзяржаўных іспытах студэнтаў па спецыяльнасці “фартэпіяна” і ў дзяржаўных іспытах кафедры спеваў, забяспечваючы правядзенне спектакляў опернай студыі.

Фотагалерэя

pic pic pic