Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас Заслужанага артыста РБ і Украіны, дацэнта кафедры спеваў Жылюка М. А.), У 2016 г. магістратуру пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы
Раманчук Мікалай Мікалаевіч скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча ім. М.К. Агінскага ў 2010 г., у 2015 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас Заслужанага артыста РБ і Украіны, дацэнта кафедры спеваў Жылюка М. А.), у 2016 г. магістратуру пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
За перыяд навучання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, стаў лаўрэатам II рэспубліканскага творчага радыё конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (г.Мінск, 2012 г.), лаўрэат III Міжнароднага вакальнага конкурсу ім. Цііта Куузіка, у Эстоніі (г.Пярну, 2014 г.), у 2015 годзе прыняты ў трупу Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, на пасадзе артыста хору. У 2017 г. Раманчук М.М. прыняты салістам вакальнага ансамбля заслужанага калектыву «Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі».
На кафедры спеваў Раманчук Мікалай Мікалаевіч працуе з 2016г. Узровень тэарэтычных ведаў дазваляе Мікалаю Мікалаевічу метадычна пісьменна ажыццяўляць выхаваўча-адукацыйны працэс. Раманчук М.М. на ўроках стварае ўмовы для прадуктыўнай і творчай працы студэнтаў. Прафесійная кампетэнтнасць, захопленасць прадметам, шырокая эрудыцыя, прынцыповасць, спагадлівасць, працавітасць, працаздольнасць, дысцыплінаванасць, адказнасць, уменне паставіць мэту, абраць шляхі яе дасягнення, арганізаванасць і настойлівасць, дапамагаюць у поўнай меры раскрыць творчы патэнцыял маладых спевакоў.