Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Ганаровае званне: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы
Нарадзілася 18 верасня 1966 г. у г. Мінску.
У 1993 г скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, клас народнай артысткі СССР Т.М.Ніжнікавай.
З 1994 па 1996 гг. прайшла навучанне ў асістэнтуры-стажыроўцы па спецыяльнасці спевы, ў названай Акадэміі музыкі, прысуджана акадэмічная ступень магістра мастацтваў.
З 1994 г. салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусі.
У 2008 г. за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
У 2013г. атрымала званне Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, а таксама Ганаровай Граматай ад Міністэрства.
Вядучая салістка тэатра, майстар сцэны, у рэпертуары больш за 20 вядучых партый (Таццяна з оп. “Яўген Анегін” П.І.Чайкоўскага, Марфа “Царская нявеста” М.Рымскага-Корсакава, Мікаэла “Кармэн” Бізэ, Паміна “Чароўная флейта” Моцарта, Віялета з оп. “Травіята” Вердзі, Ліу “Турандот” Пучыні, Мімі з оп. “Багема” Пучыні, Графіня з оп. “Вяселле Фігаро” Моцарта, Чыа-Сан з оп. “Мадам Батэрфляй” Пучыні і іншыя).
Гэтаксама выканала партыі ў операх беларускага кампазітара С. Картэса “Візіт Дамы” і “Мядзведзь”, У.Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Супрацоўнічаючы з творчым калектывам Беларуская капэла стала першай выканаўцай Грэтхен у оперы А. Радзівіла “Фаўст” (1820 года) на сцэне Беларускай оперы.
Выступала ў Швецыі з праграмамі духоўнай музыкі, удзельнічала ў форуме па культурным супрацоўніцтве Золінген-Мінск (Германія).
У 2015 выканала партыю Чыа-Сан у оп.”Мадам Батэрфляй” Пучыні на сцэне Азербайджанскага тэатра оперы і балета ім. М. Ф. Ахундова.
Прымала ўдзел у гастролях беларускай оперы ў Іспаніі, Германіі, Галандыі,Тайландзе, Вялікабрытаніі.
Мае запісы ў фондзе Беларускага радыё.
У 2021 г. вучаніца Камінская Ала стала лаўрэатам першай прэміі конкурсу Маладыя таленты Беларусі.