Пасада: Старшы выкладчык кафедры харавога дырыэжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, дыплом з адзнакай (2017), клас народнай артысткі РэспублікіБеларусь Н.А. Рудневай. Спецыяльнасць: спевы(акадэмічныя). Тамсама – магістратура (2021), клас народнай артысткі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Н.В. Шарубінай. Спецыяльнасць: музычнае мастацтва
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, асновы вакальнай методыкі, маркетынг і кіраванне творчым праектам.
Саліст-вакаліст (меца-сапрана), педагог.
Нарадзілася ў г.Гомель, Рэспубліка Беларусь.
З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2020 года – старшы выкладчык.
Лаўрэат конкурсу маладых выканаўцаў ім. Манюшкі (Мінск, 2012).
Лаўрэат Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза “BELBRANDAWARD” (Казахстан, Алматы, 2017).
Артыст-вакаліст (саліст) групы стажораў Вялікага тэатра Беларусі (Мінск, 2018-2020).
Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2017).
Гастралявала ў Сербіі, Казахстане, Кіргізіі, Літве, Польшчы, Расіі.
Прымае актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці акадэміі, а таксама выступае як на сцэнах і канцэртных пляцоўкахрозных гарадоў Беларусі: Мінска (Вялікі тэатр Беларусі, Беларуская дзяржаўная філармонія, Беларуская дзяржаўнаяакадэмія мастацтваў і г.д.), так і на канцэртных пляцоўках Гомеля, Гродна , Пінска і інш.
Сярод выхаванцаў 9 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў: Таццяна Ступакова, Наталля Цітавец, Юлія Зуева, Ульяна Урбановіч, Аліса Аляхновіч, Надзея Навышная, Вікторыя Міцюля, Вераніка Кузняцова, Ксенія Баршчова.
Творчыя дасягненні асветлены на радыё і тэлебачанні, а таксама ў друкаваных і электронных СМІ Беларусі і краін блізкага замежжа.