Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Ермалаева Юлія Уладзіміраўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017, клас фартэпіяна Н.І. Ташчылiнай), там жа магістратуру пад кіраўніцтвам В. Л. Яканюка (2018)
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), фартэпіянны ансамбль.


Нарадзілася 28 верасня 1992 у г.Мінску (Беларусь).

З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2019 г. – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна. З’яўляецца выкладчыкам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі , выкладчыкам ДМШI №2 ім.М. І. Аладава г. Мінска.

Лаўрэат звыш 30 міжнародных і рэспубліканскіх фартэпіянных конкурсаў (Беларусь, Расія, Эстонія, Чылі, Польшча, Германія, Італія, Францыя, Літва, Украіна, Галандыя, Шатландыя, Англія, ЗША).

У ліку апошніх дасягненняў – званне лаўрэата III прэміі Міжнароднага Еўрапейскага фартэпіяннага конкурсу-онлайн «TvClassique» (Італія, кастрычнік, 2021), I прэмія Міжнароднага конкурсу інструментальнага і вакальнага выканальніцтва «Lege Artis» (г.Масква, Расія, 2021), III прэмія Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Жар-птушка» (г.Набярэжныя Чалны, Рэспубліка Татарстан, Расія, 2021), I прэмія Міжнароднага конкурсу ім. А.Немтына (г. Перм, Расія, 2020), дыплом лаўрэата III Міжнароднага фестывалю музычных акадэмій (г. Варшава, Польшча), III прэмія II Міжнароднага конкурсу Крысціяна Ткачэўскага ў г. Буско-Здруй (Польшча, 2017), лаўрэат прэміі «Залаты Парнас 2016» XI Міжнароднага фартэпіяннага форуму «Бешчады без межаў» у г. Санок (Польшча), таксама ўдастоена прыза сімпатый гледачоў і Шапэнаўскага прыза імя Таццяны Шэбанавай, прыза Эльжбеты і Кшыштафа Пендэрэцкіх, за лепшае выкананне фартэпіяннага канцэрта з аркестрам, спецыяльным дыпломам «індывідуальнасць форуму». Гран-пры XV Міжнароднага фартэпіяннага конкурсу «Музыка без межаў» у г.Друскінінкай (Літва, 2015) і ІІ прэмія на XLI Міжнародным фартэпіяннай конкурсе памяці Л. Сiгала ў г. Вiнья дэль Мар (Чылі, 2014). У 2015 годзе была ўдзельніцай XVII Міжнароднага фартэпіяннага конкурсу ім. Ф. Шапэна (г. Варшава, Польшча).

З’яўляецца пяціразовай (2006, 2008, 2010, 2012 і 2015) уладальніцай Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Неаднаразова выступала з вядучымі камернымі і сімфанічнымі аркестрамі пад кіраўніцтвам сусветна вядомых дырыжораў.

Ермалаева Ю. У. ўдзельнічала ў майстар-класах пад кіраўніцтвам вядучых піяністаў свету: прафесараў Міхаіла Васкрасенскага, Веры Носінай, Аркадзя Сявідава, Аляксея Любімава (Расія), Марэка Дрэўноўскага, Анджэя Ясінскага, Анджэя Татарскага (Польшча), Конрада Эльзэра (Германія), Стэфана Мёлера (Аўстрыя), Яўгена Інджыча (Францыя), Даніэля Пятралі (Італія), Крысціяна Ткачэўскага (Польшча – ЗША), Таццяны Ветрынскай (Расія-ЗША).

Запрашалася ў якасці старшыні і члена журы фартэпіянных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама праводзіла майстар-класы ў музычных каледжах Рэспублікі.

Уладальніца больш за 25 дыпломаў за высокае педагагічнае майстэрства і падзячных Грамат за падрыхтоўку лаўрэатаў.

Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё.

pic pic pic