Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Асташкіна-Мысліўчык Алена Сяргееўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2004, клас фартэпіяна Л.З. Тэр-Мінасян), там жа пад яе кіраўніцтвам магістратура (2005) і асістэнтура-стажыроўка (2007)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 14 траўня 1980 у г.Ужгарадзе (Украіна).

З 2009 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2017 – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Адзначана дыпломамі і прызамі на Міжнар. конкурсе ім. Ф. Шапэна (Чэхія, 2001), Міжнародным конкурсе ім. І. Я. Падэрэўскага (2004), двойчы прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на Міжнародным форуме «Ад Шапэна да Гарэцкага» ў Варшаве (2003, 2004).

Паспяхова спалучае выканальніцкую дзейнасць з педагагічнай. Выступае як салістка і ансамблістка.

Выдадзена сюіта для 2-х фартэпіяна па творах П.І. Чайкоўскага «Мой Лизочек так уж мал» (складанне, апрацоўка і метадычны каментар, 2017);

Да фестывалю «Александрыя збірае сяброў 2018» падрыхтавала канцэртны нумар: стварыла транскрыпцыю для 2-х фартэпіяна, цымбал і баяна твора В. Іванова «Вяртанне да Спадчыны»;

Па замове Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стварыла транскрыпцыю твора Я. Глебава «Лірычная мелодыя» для 2-х фартэпіяна (апрабавана ў запісе на сцэне Вялікай залы Палаца Рэспублікі, ісп. Я. Навуменка, К. Атрошчанка, Святочны канцэрт да 100-годдзя. , 2018);

Створана канцэртная сюіта для 2-х фартэпіяна «Мая судьба» па песнях І. Лучанка (2019), 7 песень Ф. Мендэльсона для фартэпіяна ў 4 рукі ў транскрыпцыі А. Асташкінай-Мысліўчык (2020).

Рознабаковая дзейнасць А.С. Асташкінай-Мысліўчык была адзначана шэрагам падзяк арганізатараў конкурсаў і фестываляў за падрыхтоўку лаўрэатаў; плённую працу і вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення (неаднаразова); адміністрацыі ўстаноў дадатковай музычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь за аказанне метадычнай дапамогі і творчае супрацоўніцтва (неаднаразова); рэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі майстравых музычных інструментаў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі (2018), а таксама падзякай Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за плённую педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі (2019).

Узнагароджана дыпломам Беларуска-Расійскага культурна-адукацыйнага праекта «Крылы мары» (2017), Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, вялікі ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры (2018), Ганаровай граматай Упраўлення культуры Мінгарвыканкама за плённы ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне моладзі (2019).

Сярод вучняў – лаўрэаты і дыпламанты Міжнародных конкурсаў, стыпендыяты  Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

pic pic pic