Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Таўстаножанка Сяргей Пятровіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1991)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент; прафесійна-арыентаваная практыка; педагагічная практыка; вывучэнне роднасных інструментаў; ансамбль.


Нарадзіўся 22 верасня 1965 года ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь).

З 2021-2022 навучальнага года старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Раней:

  • З 1991 па 1992  – канцэртмайстар групы труб Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Веранікі Дударавай. З 1992 па 2008 год – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь (з 2008 па 2021 – канцэртмайстар групы труб  Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра РБ).
  • З 1992 па 1997 год – выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2009 па 2016 год выкладаў на кафедры духавых і ўдарных інструментаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ).
pic pic pic