Кафедра камернага ансамбля

Варламава Жанна Мікалаеўна

Пасада: дацэнт кафедры камернага ансамбля
Вучонае званне: дацэнт (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1995, клас З.В. Качарскай), там жа пад яе кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1996 )
Выкладчык дысцыплін: камерны ансамбль

________________________________________

Нарадзілася 13 лістапада 1970 у г.Пінску ( Брэсцкая вобласць, Беларусь ).

З 1997 з’яўляецца выкладчыкам кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве ). З 1996 канцэртмайстар на кафедры драўляных духавых інструментаў, з 2004 канцэртмайстар на кафедры струнных смычковых інструментаў.  З 2016 – на асноўнай працы на кафедры камернага ансамбля.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў ім. І.Брамса (Польшча, г.Гданьск, 1997. ).

Ўзнагароджана дыпломам і званнем «Лепшы канцэртмайстар Міжнароднага конкурсу» (Міжнародны конкурс скрыпачоў ім. К. Ліпиньскага і Г. Веняўскага, Польшча, Люблін, 2006, 2009; Міжнародны вакальны конкурс «Бельканта», Польшча, 2012; Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах ім. М. Ельскага, Мінск, 2007; Міжнародны конкурс выканаўцаў на драўляных духавых інструментах ім. Д. Біды, Украіна, Львоў, 2010), дыпломам за высокае выканальніцкае майстэрства на Міжнародным фестывалі класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» ( Брэст, 2011,2012, 2013,2018 ).

Прайшла стажыроўку па камерным ансамблі ў класе прафесара А. Менье ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца (Францыя, Парыж, 2004). Выступіла ў санатным вечары з прафесарам А. Менье ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Мінск, 2004). У дуэце з Д. Варламавай выступала ў Малым зале Румынскай дзяржаўнай філармоніі ім. Дж. Энеску (Румынія, Бухарэст, 2009 г., 2013 ) і Нацыянальным музеі ім. Дж. Энеску (Румынія, Сіная, 2011) з камернымі праграмамі. Канцэрты былі запісаны і трансляваліся на каналах радыё «Культура» і тэлебачанні Румыніі. Ўдзельнічала ў канцэртах, арганізаваных Форумам культурнага супрацоўніцтва Золінген- Мінск (Германія, 2008 г., 2010). Выступала са студэнтамі ў рамках міжуніверсітэцкіх праектаў у Вялікай зале Літоўскай акадэміі музыкі і Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (2001-2002гг.). У якасці канцэртмайстра ўдзельнічала ў майстар-класах вядучых прафесараў: Л. Ісакадзе, З. Брон, Б.Гарліцкага, М. Гантварг, удзельнічала ў адукацыйным праекце «Музычная спадчына Беларусi» (Мінск, 2014).

У канцэртных сезонах Белдзяржфілармоніі 2015-2020 гадоў выступала ў якасці салісткі ў праектах ДАСА пад кір.А.Анісімава. Гастралявала па Румыніі, Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Расіі, Францыі, Чэхіі, Украіне, Малдове, Літве.

Выступала ў ансамблі: са скрыпачамі Я.Вонашкова-Новакова (Чэхія ), Ray Chen (Аўстралія), Xiang Yu, Chen Jiafeng (Кітай), Д.Гарліцкім (Францыя; кларнетыстам А.Травальіні (Італія); вакалістамі В. П’яво ( Расія ), Н.Катіліёне ( Літва ), І.Місюра ( Літва ), І.Іарданавым (Балгарыя), Т.Гаўрылавай, М.Апарта(Італія), С. Прыймак(Украіна), М.Начкебія(Грузия); с віяланчэлістамі Д.Брон, Я.Фешчанкам і інш.

Сярод выхаванцаў (звыш 100) – студэнты класа больш за 20 разоў станавіліся лаўрэатамі міжнародных конкурсаў:

  • Н. Дзядок, П. Казак – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў
  • Му І, Сунь Пэй -лаўрэаты міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў
  • П.Задрэйка, Д.Бабко – канцэртмайстар на кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі лаўрэаты міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў
  • А.Цімонін, выкладчык камернага ансамбля МДКМ., М.Фурс – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў
  • А.Марыняк, В.Цімафееў лаўрэаты міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў, лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі;
  • І.Бутэль, В.Сідарук, А.Ярашук – лаўрэаты міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў
  • Д.Марко, Г.Сідорчык – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў
  • В.Фокіна, А.Трапянкова – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў
  • М.Рыбалка, А.Шелепень – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў
  • Ду Сышэн, Хуан Іюань – лаўрэаты міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў

Ўзнагароджана дыпломамі за педагагічнае майстэрства і прафесіяналізм:

Літва (2012,2018 ); Італія, ( 2014 ); Эстонія, ( 2018 ); Расія, ( 2018,2019, 2022 ); Рэспубліка.

Публікацыі:

  • Спецыфіка працы з замежнымі студэнтамі ў класе камернага ансамбля // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып.35 / Музычная педагогіка / Мінск, 2019
  • Музыка П.Падковырава у класе камернага ансамбля: Фартэпіянны квінтэт. // метад. распрацоўка /: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Мінск, 2019
  • Педагагічныя і псіхалагічныя асаблівасці міжасобасных ўзаемадзеянняў ў класе камернага ансамбля.//Весці Беларускай акадэміі музыкі. Вып.37 / Музычнае адукацыю / Мінск, 2020

Выканаўчыя рэдакцыі:

  • Гуаставіяна К. Саната для кларнета і фартэпіяна
  • Дворжак А. Санаціна для скрыпкі і фартэпіяна оp.100

Аўтар шэрагу перакладанняў, выканальніцкіх рэдакцый твораў рускіх, замежных і беларускіх кампазітараў.

pic pic pic