Кафедра камернага ансамбля

Бараненкава Анастасія Аляксандраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры камернага ансамбля
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2005 года, клас Р.Д. Крывель, клас Л.Л. Дзядук )
Выкладчык дысцыплін: Камерны ансамбль


Нарадзілася 25 кастрычніка 1981 г. у г. Мінску, Беларусь

З 2003 па 2018 гг. – артыстка Заслужанага калектыву «Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь». З 2019 г. артыстка Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. З 2005 г.-  канцэртмайстар кафедры камернага ансамбля БДАМ. Працавала ў класах Дзядук Л.Л., Сізко-Габрыелян В.С., Жаравай І., Арловай Л.А. З 2016г. – выкладчык кафедры камернага ансамбля па сумяшчальніцтве. З 2020г. старшы выкладчык кафедры (па сумяшчальніцтве).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць са студэнтамі акадэміі як канцэртмайстар, удзельнічае ў канцэртах з іншымі педагогамі кафедры, а таксама, акрамя асноўнай працы ў ДАСА, прымае ўдзел у розных аркестравых праектах як запрошаны музыкант.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Белая Ліра» 2019г, г.Белгарад, Дыплом 2 ступені.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці « Славянскія сустрэчы» 2019г., Г.Мінск. 3-я прэмія.

Член журы анлайн-конкурсаў:

Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Музыка з намі» ( сакавік 2021г., красавік 2022г. ), Міжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў «MAKE MUSIC » / «Стварай музыку» (лістапад, 2021).

Аўтар дакладу «Жыццё ў музыцы: да юбілею прафесара кафедры камернага ансамбля Л.Л.Дедук» у ХХХ Міжнародных навуковых чытаннях памяці Л. С. Мухарынскай ( 1906 – 1987 ).

Публікацыі: «Жыццё ў музыцы: да юбілею прафесара кафедры камернага ансамбля Л.Л.Дедук» // Весці БГАМ, вып.38, 2021г. стар.127-132.

pic pic pic