Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Расоха Максім Мікалаевіч

Пасада: Дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2006)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (габой), аркестравы клас (духавы аркестр)


Нарадзіўся 30 жніўня 1982 у г. Мінску (Беларусь).

Выканаўца ( габой), педагог. Дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі, старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў (2018), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор студэнцкага духавога аркестра (2017). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2006 па 2016 канцэртмайстар групы драўляных духавых інструментаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь”, з 2008 і па цяперашні час настаўнік па класе габоя і камернага ансамбля дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 ім. Я. Глебава.

У 2016-2017 галоўны дырыжор канцэртнага духавога аркестра «Няміга», у 2017-2018 галоўны запрошаны дырыжор канцэртнага аркестра горада Гомеля, з 2018 па 2020 дэкан аркестравага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2020 па 2021 дырыжор заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь”, з 2021 дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі акадэміі музыкі. З 2022 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Лаўрэат II прэміі Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах у намінацыі “ Сольнае выкананне” (Беларусь 1999);

лаўрэат II Прэміі Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі сольнае выканальніцтва (Фінляндыя 2007); лаўрэат i Прэміі Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі Камерны ансамбль (Фінляндыя 2007); фіналіст першага рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (2011); лаўрэат III прэміі Міжнароднага фестывалю-конкурсу  «Славянскія сустрэчы » Расія 2012); лаўрэат 1 Прэміі Міжнароднага конкурсу “Кубак Еўропы” ў намінацыі Камерны ансамбль (Беларусь 2012); лаўрэат i Прэміі Міжнароднага фестывалю-конкурсу ў намінацыі «Nordic Fest» (Фінляндыя 2021).

Член журы Х Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (РФ, г.Масква 2018), V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. Я.А. Глебава (РБ, г. Магілёў 2019), ХVIII адкрытага абласнога конкурсу маладых выканаўцаў на духавых  і ўдарных інструментах памяці заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Івана Янкоўскага «Залатая труба» (РБ, г. Стоўбцы 2019), III адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах  ім. Агінскага (РБ, г. Маладзечна 2019).

У 2018 годзе прайшоў стажыроўку ў Латвійскай Акадэміі музыкі ім. Язэпа Вітола на кафедры дырыжыравання. Мае тры падзякі рэктара акадэміі музыкі.

Лаўрэат II прэміі II адкрытага Рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу “Tалісман поспеху” (квінтэт драўляных духавых інструментаў, Беларусь 2018),  лаўрэат II прэміі IV Усерасійскага адкрытага фестывалю-конкурсу духавых аркестраў ” Віват, студэнт!” ( студэнцкі духавы аркестр РФ, г. Масква 2018), дыпламант IV Міжнароднага Велікоднага фестывалю (студэнцкі духавы аркестр,  Беларусь 2021), Гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Nordic Fest» (студэнцкі духавы аркестр, Фінляндыя 2021).

Уладальнік дзяржаўнай стыпендыі на рэалізацыю творчага праекта: Перакладанне для квартэта духавых інструментаў твораў беларускіх кампазітараў ХVIII-XIX ст. (2009).

Аўтар творчага праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Музычная спадчына Радзімы» (да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я. А. Глебава і Году малой радзімы) — гастрольна-канцэртны тур духавога аркестра, рэалізаванага па гранце Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019).

Уладальнік Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2020 год, на рэалізацыю музычнага праекта «Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў».

Публікацыi:

  • Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзя ў перакладанні для Камернага ансамбля (флейты, скрыпкі, фартэпіяна/ уклад. і аўтар перакладанняў М.Н. Расоха. – Мінск: Расоха М. Н. 2014. – 72 с. Наклад 50 экз. ISBN 978-985-7092-59-8;
  • Беларуская мелодыя. Творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя для флейты (кларнета) і фартэпіяна / уклад. і аўтар перакладанняў М.М. Расоха. – Мінск: Расоха М. М. 2016. – 64 с. наклад 200 экз. ISBN 978-985-5810-57-6;
  • Зборнік перакладанняў для квінтэта драўляных духавых інструментаў. Да 110-годдзя з дня нараджэння Ю.Бяльзацкага / уклад. і аўтар перакладанняў М.М. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2019. – 72 с. Тыраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-33-1;
  • Творы для ансамбля духавых інструментаў. Да 110-годдзя з дня нараджэння П. П. Падкавырава / уклад. М.Н. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2020. – 74 с. Тыраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-48-5.
  • Глебаў Я. А. Мелодыі беларускага кіно / уклад. i аўтар перакладанняў для флейты (цымбал) з фартэпіяна. М. М. Расоха. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2021. – 140 С. наклад 80 экз. ISBN 978-985-880-115-1.
  • Перакладанне для квінтэта драўляных духавых інструментаў/ уклад.і аўтар перакладанняў М.М. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2021. – 112 с. Наклад 50 экз. ISBN 978-985-7187-63-8.
  • Запісаў і падрыхтаваў да выдання аўдыёдыскі:» Музыка Я. Глебава “(2009), “Яўрэйская музыка беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя «(2014),» Музыка беларускага кіно” (2018);
  • Аўтар музыкі да дакументальнага фільма «Лехайм. За жыццё!» (2019).

Артыкул:

  • Кінамузыка Я. Глебава ў кантэксце беларускай культуры 2-й паловы ХХ ст. / / Веснік Беларус. дзярж. акад. музыкі. – 2021. – № 38. С. 60-63.
pic pic pic